Голуб міру

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Голуб міру

Голуб міру — выраз, які атрымаў папулярнасць пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў сувязі з дзейнасцю Сусветнага кангрэса прыхільнікаў міру. Першы Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру праходзіў у 1949 годзе ў Парыжы і Празе. Эмблема гэтага кангрэса была намаляваная Паблам Пікасам. На эмблеме намаляваны белы голуб, які трымае ў дзюбе галінку алівы.

Гісторыя знаку[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў старажытнасці голуб лічыўся знакам урадлівасці, а пазней і міру. Старажытныя людзі меркавалі, што ў голуба няма жаўцяка, а жоўць лічылася чыннікам злога, сварлівага норава. Галубы лічыліся святымі птушкамі і веснікамі багоў у краінах Усходу.

У хрысціянстве галуб разглядаўся як сімвал Святога Духу. У Бібліі галубка, выпушчаная Ноем, прынесла яму аліўкавую галінку як знак прымірэння стыхіі. Гэта лічыцца знакам даравання людзям. У сярэднявечча голуб быў абавязковым атрыбутам Звеставанні, Вадохрышчы, Спаслання Святога Духу і Сёмухі. Лічылася, што д'ябал і вядзьмаркі могуць прымаць любыя абліччы, акрамя голуба і авечкі.

У Старажытным Рыме знакам міру лічыліся галубкі Венеры, якія звілі сабе гняздо ў перакуленым шлеме Марса. З-за сваёй адданасці нашчадзі голуб сімвалізаваў мацярынскія пачуцці. Часам голуб з'яўляўся знакам мудрасці. У яўрэяў голуба звалі «Ёна». Прарок, пасланы Госпадам у Ніневiю, насіў імя Ёна. У Кітаі голуб — знак старасці і даўгалецця. Галубкі, якія цалуюцца — сімвал закаханых.

У ЗША палітыкаў, якія лабіруюць інтарэсы вайскоўцаў, завуць каршакамі, а мірных дзеячаў — галубамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]