Гомельская настаўніцкая семінарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гомельская настаўніцкая семінарыя — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых народных вучылішчаў (пераважна для Магілёўскай губерні). Існавала ў 19151919 гг. Да 1917 г. была жаночай. Да 1918 г. падпарадкоўвалася папячыцелю Віленскай навучальнай акругі. Тэрмін навучання 4 гады. Мела падрыхтоўчы клас, узорнае пачатковае вучылішча, дзе семінарысты прыходзілі практыку.

Прадметы, што выкладаліся ў семінарыі, у асноўным адпавядалі тыповай навучальнай праграме тагачасных настаўніцкіх семінарый. У 1918 г. падпарадкоўвалася Кіеўскай навучальнай акрузе, было ўведзена выкладанне ўкраінскай мовы, гісторыі і геаграфіі Украіны. З канца 1918 г. рыхтавала выкладчыкаў для 1-й сьупені адзінай працоўнай школы. У 1919 г. пераўтворана ў 3-гадовыя педагагічныя курсы, затым у педагагічны тэхнікум.