Горад Ібагэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||||||||
|
|
||||||||||||||
Ібагэ (ісп.: Ibague) — горад ў цэнтры Калумбіі. Заснаваны ў 1550 годзе. Цэнтр дэпартамента Таліма.
Гісторыя [правіць]
Ібагэ быў заснаваны Антоніа Лопесам Галарсай 14 кастрычніка 1550 г. пад назвай Вілья-дэ-Сан-Баніфача-дэ-Ібагэ-дэль-Валье-дэ-лас-Лансас) у тым месцы, якое ў цяперашні час з'яўляецца часткай мястэчка Кахамарка дэпартамента Таліма. Гэта мястэчка знаходзіцца ў 42 км на захад ад сучаснага горада Ібагэ. З-за пастаянных набегаў індзейцаў піхаа, месцазнаходжанне горада было вырашана змяніць і горад быў нанова адбудаваны пачынаючы з 7 лютага 1551.
З красавіка па снежань 1854 года Ібагэ быў часовай сталіцай дзяржавы Рэспубліка Новая Гранада.
Пасля ўтварэння ў 1908 годзе дэпартамента Таліма горад Ібагэ стаў яго адміністрацыйным цэнтрам.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
| Гэта пачатак артыкула пра Калумбію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |