Горад Іванава
| Горад
Іванава
Касцёл і помнік св. Андрэю Баболі, 19 ст.
|
Іванава, да 1940 Янава — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іванаўскага раёна, на р. Самараўка. У 132 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя Янаў-Палескі на лініі Брэст—Пінск. Насельніцтва 16,4 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 14 ст. як в. Порхава, якая ў 1423 была падораная Луцкаму кафедральнаму касцёлу. У 1465 пераназвана ў Янава ў гонар луцкага біскупа Яна Ласовіча. З 15 ст. мястэчка ў Кобрынскім павеце. З 1795 у складзе Расійскай імперыі.
У часы імперыі жыхары Янава былі вядомыя ва ўсёй краіне як прафесійныя зборшчыкі ахвяраванняў на будоўлю цэркваў. (Гл. артыкул Лабары)
З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1940 цэнтр раёна. З 1971 набыў статус горада.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Пад ліпамі».
[правіць] Выдатныя мясціны
- Іванаўская Пакроўская царква
- Іванаўская Крыжа-Узвядзенскі касцёл (1848)
[правіць] Літаратура
- Иваново // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9