Горад Ігналіна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ігналіна
Ignalina
Герб
Герб

Каардынаты: 55°20′24″ пн. ш. 26°09′24″ у. д. / 55.34° пн. ш. 26.156667° у. д. (G) (O) (Я)55°20′24″ пн. ш. 26°09′24″ у. д. / 55.34° пн. ш. 26.156667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Часавы пояс

Ігналіна (Літва)
Ігналіна
Ігналіна

Ігналі́на (літ.: Ignalina, польск.: Ignalino) — горад у паўночна-усходняй Літве ва Уцінскім павеце. Горад з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ігналінскага раёна. Колькасць насельніцтва складае каля 6,5 тыс. чалавек.

Назва горада паходзіць ад папулярных у Літве імёнаў Ігнас і Ліна.

Ігналіна быў заснаваны ў 1810 годзе, пасля заваявання мясцовых земляў Расійскай імперыяй. Хуткае развіццё горад атрымаў пасля таго, як тут прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург у 1866 годзе. У канцы ХІХ стагоддзя горад быў вядомы сваёй прамысловасцю, але ў нашыя дні значна большае развіццё атрымаў турызм у Нацыянальны парк.

Ад назвы горада ўзяла назву пабудаваная ў часы СССР Ігналінская Атамная Станцыя чарнобыльскага тыпу (RBMK-1500). Разам з электрастанцыяй быў пабудаваны горад Вісагінас, у якім жывуць працоўныя электрастанцыі.

У наваколлі горада ў 1974 годзе быў утвораны Аўкштоцкі Нацыянальны парк плошчай 21 100 га, у якім існуюць шматлікія азёры (каля 100), і старажытныя лясы. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]