Горад Іерыхон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Іерыхон
араб.: أريحا
Entering jericho south.jpg
Від на Іерыхон з поўдня

Каардынаты Каардынаты: 31°51′22″ пн. ш. 35°27′47″ у. д. / 31.856111° пн. ш. 35.463056° у. д. (G) (O) (Я)31°51′22″ пн. ш. 35°27′47″ у. д. / 31.856111° пн. ш. 35.463056° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Палесцінская аўтаномія
Насельніцтва (2006) 20416[1] чалавек
Часавы пояс UTC+2

Іерыхон (Палесцінская аўтаномія)
Іерыхон
Іерыхон

Іерыхон — горад на тэрыторыі Палесцінскай аўтаноміі, на Заходнем беразе ракі Іардан, адзін са старажытных гарадоў Палесціны, найстаражытнейшы горад свету.

Узнік ля р. Іардан у 22 км на паўночны ўсход ад Іерусаліма яшчэ ў неалітычны перыяд на пладароднай раўніне. Гэта быў сталічны горад хананеяў, умацаваны шырокай сцяной, які ляжаў на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў.[2]

Іерыхон першым падвергся нападу яўрэяў пры іх уварванні ў Палесціну, і непрыступныя яго сцены, паводле біблейскага падання, самі рассыпаліся ад гукаў свяшчэнных труб. Адсюль пайшоў выраз «іерыхонская труба». За доўгую гісторыю свайго існавання Іерыхон неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. Яго разбуралі не толькі ізраільцяне, але і асірыйцы, вавілонскі цар Навухаданосар II, персы і іншыя. Калі Іудзея была заваяваная Рымскай імперыяй Ерыхон яшчэ лічыўся ў ліку яе галоўных гарадоў, у якім Ірад пабудаваў шмат прыгожых будынкаў і свой пышны палац. У часы панавання Візантыі з цягам часу горад стаў занепадаць і ў рэшце рэшт на яго месцы засталася толькі невялікая арабская вёска Эр-Рыха.[2]

Зноскі

  1. Projected Mid -Year Population for Jericho Governorate by Locality 2004—2006 Palestinian Central Bureau of Statistics (PCBS).
  2. 2,0 2,1 Скарына Ф. Творы:… С. 150.

[правіць] Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.150. ISBN 5-343-00151-3.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах