Горад Ізяслаў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Ізяслаў
Ізяслав
|
||||||||||||
|
|
||||||||||||
Ізяслаў (укр.: Ізяслав) — горад у Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Ізяслаўскага раёна. Плошча 23,91 км². Насельніцтва 18 444 чалавек (2001). Знаходзіцца на рацэ Гарынь пры ўпадзенні ў яе рэчак Панора і Сашэнь, за 127 км ад Луцку і 269 км ад Кіева. Чыгуначная станцыя Ізяслаў на лініі Шапятоўка — Цярнопаль.
Утварылася на аснове двух местаў: Старога Заслава (1390) і Новага Заслава (1579).
Змест |
Этымалогія назвы [правіць]
Назва горада ўтварылася на аснове гідроніма «славута», што азначае «рэчка». На думку украінскага філолага Васіля Німчука тапонім, такім чынам, паказвае пачатковае размяшчэнне гарадскога паселішча за рэчкай Гарынню[1].
Назвы горад на розных мовах, у розны час:
- Zaslavia — лацінская назва.
- Zasław — польская назва.
- זסלב — назва на ідыш.
- Изяслав, Изяславль — руская назва.
- Saslaw — нямецкая назва.
Гісторыя [правіць]
- 1390: першыя згадкі ў пісьмовых крыніцах[2]. Уласнасць князя Фёдара Астрожскага.
- XIV ст.: у складзе Вялікага Княства Літоўскага
- 1455: перайшоў да Заслаўскіх.
- XVІ—XVII стст.: цэнтр Ізяслаўскага княства.
- 1569: у складзе Крэмянецкага павета.
- XVI ст.: у Ізяславе існаваў манастыр, у якім пачалі Перасопніцкае Дабравешчанне (1556).
- 1567: у горадзе існавала пратэстанцкая друкарня. Згадваецца антытрынітарскі пастар.
- 1579: першая згадка пра Новы Ізяслаў.
- 1583: Новы Ізяслаў атрымаў Магдэбургскае права.
- 1648: казацкія войскі захапілі і спалілі горад.
- 1709: перайшоў да Любамірскіх.
- 1738: Горад набыў маршалак ВКЛ Павел Караль Сангушка.
- 1754: Аўгуст Сас надаў гораду страчанае Магдэбургскае права, Новы Ізяслаў атрымаў свой другі герб («у чырвоным полі срэбная гарадская брама з трымя вежамі, пакрытымі княжацкімі каронамі, у адчыненых варотах — Пагоня»).
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
- 1796: атрымаў новы, расійскі герб, таксама з выявай Пагоні.
- 1807: згадваецца яўрэйская друкарня.
- 1842: у Ізяславе працавала паперня.
- 1915: праз горад прайшла чыгунка Шапятоўка — Ланавцы.
- 1917—1920: у складзе УНР.
- 1919: у Ізяславе падпісаны пратакол пра вызначэнне дэмаркацыйнай лініі паміж украінскімі і польскімі войскамі.
- 1920: Валасны i раённы цэнтр Шэпетаўскай акругі УССР.
- 1937: раённы цэнтр Камянец-Падольскай вобласці.
- ліпень 1941 — сакавік 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Цэнтр Заслаўскай акругі генеральнай акругі «Валынь-Падолле».
- 1954: раённы цэнтр Хмяльніцкай вобласці.
- 1991: горад у складзе Украіны.
Насельніцтва [правіць]

Выбітныя мясціны [правіць]
- Стары ізяслаўскі замак (XV ст.)
- Царква Св. Яна Хрысціцеля (1599)
- Новы ізяслаўскі замак (XVІ ст.)
- Сінагога (XVІ ст.)
- Сінагога (XVІII ст.)
- Касцёл Св. Міхаіла Арханёла і кляштар бернардынцаў (1602)
- Касцёл Св. Іосіфа і кляштар місіянераў (1747)
- Палац Сангушкаў (1754)
- Гандлёвыя рады (XVІIІ ст.)
Зноскі
- ↑ В. Німчук. Дніпро — Славута // Давньоруська ономастична спадщина в східнослов`янських мовах: Зб. наук. праць. Київ 1986.
- ↑ Tadeusz Jerzy Stecki. Wołyń pod względem statystycznym, historycznym i archeologicznym, Т. 1, Lwów 1864
Літаратура [правіць]
- Tadeusz Jerzy Stecki. Wołyń pod względem statystycznym, historycznym i archeologicznym, Т. 1, Lwów 1864 (польск.)
- Володимир Александрович. Інвентарі замків у Старому й Новому Заславі з XVII століття (укр.)
- Наталя Яковенко. Жарти зі смертю (пародійна мініатюра князя Олександра Заславського на тлі його конфесійної ідентичності) (укр.)
- Метафора спільного дому. Заславщина багатьох культур. Зб. мат. наукової конференції. Ізяслав — Острог, 2006. (укр.)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Ізяслаў- Прагноз надвор’я ў горадзі Ізяслаў
- Ізяслаў
