Горад Ікалуіт
Ікалуіт — горад у Канадзе, сталіца тэрыторыі Нунавут, самай шырокай з канадскіх тэрыторый і правінцый. Ікалуіт перакладаецца з эскімоскага дыялекту інукцітут як «рыбы». Горад размяшчаецца на паўднёвым захадзе вострава Бафінава Зямля, на беразе Паўночнага Ледавітага акіяна ў бухце Фробішэра. Жыхары Ікалуіта называюць сябе Iqalummiut (адз. л. Iqalummiuq).
У студзені 2004 года ў горадзе налічвалася 6000 жыхароў (5000 жыхароў у 2000).
Ікалуіт размешчаны на мяжы двух зон палярнага клімату: арктычнага і субарктического.
Гісторыя [правіць]
Старая назва горада - Фробішэр Бей па імя ангельскага даследчыка Марціна Фробішэра, які ў 1576 годзе адкрыў бухту, на беразе якой зараз размешчаны Ікалуіт. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў ваеннай базай ЗША.
Пачынаючы з 1950-х насельніцтва хутка ўзрастала ўслед за будаўніцтвам Distant Early Warning Line, групы радараў прасьціраецца на 10 000 кіламетраў і складнікам сістэмы бяспекі NORAD.
1 студзеня 1987 г. назва горада была афіцыйна зменена з Фробішэр Бей на Ікалуіт.
Абраны сталіцай новай аўтаномнай тэрыторыі інуітаў званай Нунавут. Гэты выбар быў ажыццёўлены ў ходзе рэферэндуму, які праходзіў на ўсёй тэрыторыі. Статус ўступіў у сілу 1 красавіка 1999. Ікалуіту падпарадкаваныя федэральныя, тэрытарыяльныя і муніцыпальныя адміністрацыі.
