Горад Інчхон
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад-метраполія
Інчхон
인천광역시
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Інчхон — горад і порт на Карэйскім паўвостраве ў Рэспубліцы Карэя. Аванпорт Сеула ў заліве Канхваман Жоўтага мора. Інчхон займае трэцяе месца па колькасці насельніцтва сярод гарадоў Карэі, пасля Сеула і Пусана. Інчхон з'яўляецца важнейшым транспартным вузлом краіны, бо ў горадзе знаходзіцца найбуйнейшы порт на заходнім узбярэжжы паўвострава, а таксама самы вялікі ў краіне аэрапорт Інчхон. У XXI стагоддзі горад ператварыўся ў міжнародны цэнтр бізнесу, засяроджанага вакол футурыстычнага высокатэхналагічнага праекта New Songdo City, у якім знаходзіцца самы высокі будынак краіны, Northeast Asia Trade Tower (305 м).
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
