Горад Іонава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Іонава
Jonava
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Jonava.png

Каардынаты: 55°04′20″ пн. ш. 24°16′50″ у. д. / 55.072222° пн. ш. 24.280556° у. д. (G) (O) (Я)55°04′20″ пн. ш. 24°16′50″ у. д. / 55.072222° пн. ш. 24.280556° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Літва
Павет Каўнаскі павет
Першае згадванне 1740
Горад з 1864
Насельніцтва 34 528 чалавек
Шчыльнасць 870,6 чал./км²
Часавы пояс UTC+2, улетку UTC+3
Афіцыйны сайт http://www.jonava.lt/

Іонава (Літва)
Іонава
Іонава

Іонава (літ.: Jonava) — горад у цэнтральнай Літве, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Іонаўскага раёна Каўнаскага павета. Колькасць насельніцтва складае каля 34,5 тыс. чалавек.

Горад размешчаны на рацэ Віліі за 106 км ад Вільнюса і за 32 км ад Каўнаса. Іонава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Гісторыя [правіць]

Горад узнік на месцы драўлянага касцёла, які быў пабудаваны па загаду уладальніцы навакольнага маёнтка Марыі Касакоўскай у 1740 годзе. У 1750 годзе вялікі князь Жыгімонт Ваза падараваў прывілей Касакоўскай на пабудову мястэчка з кірмашом і пасяліць тут вольных людзей рознага веравызнання.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай паселішча ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, дзе ў 1864 годзе атрымаў статус горада. А ў 1919 годзе ў склад Літоўскай Рэспублікі. У 1940 Іонава ўвайшоў у склад СССР. З 1990 года ў складзе зноў утворанай Літоўскай Рэспублікі.

Гл. таксама [правіць]

У Сеціве [правіць]