Горад Іпр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Іпр (Іпер)
нідэрл.: Ieper
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Belgie ieper lakenhal nacht.jpg
Суконныя шэрагі ўначы

Каардынаты: 50°51′00″ пн. ш. 2°53′00″ у. д. / 50.85° пн. ш. 2.883333° у. д. (G) (O) (Я)50°51′00″ пн. ш. 2°53′00″ у. д. / 50.85° пн. ш. 2.883333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Мэр
Люк Дэханэ
Плошча
130,61 км²
Насельніцтва (2008)
34 812 чалавек
Шчыльнасць
267 чал./км²
Тэлефонны код
057
Паштовыя індэксы
8900, 8902, 8904, 8906, 8908
Афіцыйны сайт
http://www.ieper.be
(гал.)  (фр.)  (англ.)  (ням.) 

Іпр (Іпер) (Бельгія)
Іпр (Іпер)
Іпр (Іпер)

Іпр (нідэрл.: Ieper [ˈipər], фр.: Ypres, з.-флам.: Yper), Іперн (ням.: Ypern) — горад, размешчаны на паўночным захадзе Бельгіі, у правінцыі Заходняя Фландрыя, каля мяжы з Францыяй, у складзе еўраакругі Вялікі Ліль. Насельніцтва — 34 897 жыхароў (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згаданы ў VIII стагоддзі, Іпр быў адным з самых багатых гарадоў сярэднявечнай Еўропы, з насельніцтвам у 80 тысяч жыхароў. У XII—XIV стст. ён аспрэчваў у Бругэ і Гента званне галоўнага цэнтра цэхавога сукнаробства ва Фландрыі. Зацяжная аблога англічанамі падчас Стогадовай вайны (1383) падарвала яго дабрабыт. У канцы XVI стагоддзя, калі мясцовым біскупам быў знакаміты Янсен (заснавальнік янсенізму), у Іпры жыло ўжо не больш за пяць тысяч чалавек. Далейшыя страты эканоміка панесла падчас войн Людовіка XIV, калі ўмацаваны Вабанам горад не раз падвяргаўся аблогам.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Іпр забяспечыў сабе месца ў сусветнай гісторыі як ключавы пункт Заходняга фронту Першай сусветнай вайны. Іпрскі выступ у брытанскіх лініях абароны стаў арэнай трох буйных бітваў, падчас якіх немцы ў 1915 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжылі хімічную зброю — хлор — і ў 1917 годзе, таксама ўпершыню ў якасці зброі, — гарчычны газ, цяпер вядомы як іпрыт.

З 250 000 салдат Антанты, якія загінулі каля Іпра, кожны пяты застаўся непахаваным. У памяць пра гэта каля ўезду ў Іпр у 1927 годзе была адкрыта ўзведзеная на брытанскія сродкі трыўмфальная арка — так званыя Мененскія вароты. На мануменце выбіты імёны 54 тысяч загінулых у гэтых месцах падчас Першай сусветнай вайны. Увогуле вакол горада налічваецца не менш за сто сорак вайсковых могілак і мемарыялаў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Стары горад быў амаль цалкам знішчаны падчас Першай сусветнай вайны, аднак яго найбольш значныя збудаванні былі пазней адноўлены. Першае месца сярод іх займае выбітны помнік гатычнай грамадзянскай архітэктуры — палата суконшчыкаў і бефруа (1304). У гарадскім саборы Св. Марціна (XIII—XV стст.) Янсен. У новы і найноўшы час гэта быў першы выпадак поўнага знішчэння (і наступнага аднаўлення) еўрапейскага горада па прычыне ваенных дзеянняў.

Раз у тры гады ў Іпры праводзіцца касцюмаваны Фестываль Кошак, у памяць пра жудасную традыцыю, якая існавала аж да пачатку XIX стагоддзя: скідваць жывых кошак з гарадской вежы. Апагеем свята становіцца скіданне з вежы цацачных катоў.

Гарады пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Камуны правінцыі Заходняя Фландрыя