Горад Іпіялес
Горад
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Іпіялес (ісп. Ipiales) — горад у Калумбіі.
Горад Іпіялес размешчаны на крайнім паўднёвым захадзе Калумбіі, у дэпартаменце Нарыньё, у 5 кіламетрах ад мяжы з Эквадорам, на вышыні больш 2.900 метраў над узроўнем мора. У наш час у горадзе пражывае больш 109 тысяч чалавек, большасць з якіх складаюць метысы і індзейцы.
Іпіялес завецца таксама «горадам трох вулканаў» (la ciudad de los tres volcanes), бо адсюль адкрываецца краявід на 3 вулкана — Кумбаль, Чылес і Азуфраль. Месцазнаходжанне горада ў памежнай зоне надае яму асаблівае эканамічнае і гандлёвае значэнне. Іпіялес таксама з'яўляецца вядомым цэнтрам рэгіянальнай абутковай прамысловасці, куды за пакупкамі з'язджаюцца як жыхары Калумбіі, так і Эквадора.
Каля Іпіялеса знаходзіцца знакамітая каталіцкая царква Лас-Лахас ( El Santuario de la Virgen del Rosario de Las Lajas en Ipiales), месца паломніцтва. Яна пабудавана на масце, пракладзенаму над прорвай, а алтар ляжыць на адной са скал у асновы царквы.
У Іпіялесе нарадзіўся сучасны калумбійскі кампазітар Густава Пара Арэвала.