Горад Іўе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Іўе
Iŭje, Kaścielnaja. Іўе, Касьцельная (2010).jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 53°55′00.12″ пн. ш. 25°46′00.12″ у. д. / 53.9167, 25.7667 (G) (O) (Я)53°55′00.12″ пн. ш. 25°46′00.12″ у. д. / 53.9167, 25.7667 (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
8,6 тыс. чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231337
Іўе (Беларусь)
Іўе
Іўе
Іўе (Гродзенская вобласць)
Іўе
Іўе

І́ўе (афіц. транс.: Iŭje) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іўеўскага раёна, на р. Іўянка. У 158 км ад Гродна, у 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя на лініі ЛідаМаладзечна, вузел аўтадарог на Мінск, Ліду, Навагрудак. Насельніцтва 8,6 тыс. чал. (2006).

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. На думку вядомага спецыяліста па гісторыі беларускай тапанімікі В. Жучкевіча, назва «Іўе» мае славянскае паходжанне (ад назвы драўніннай пароды івы — вярбы). Такога ж пункту гледжання прытрымліваецца акадэмік Польскай акадэміі навук Г. Лаўмянскі[1]. Тым часам доктар лінгвістычных навук, прафесар Н. Баршчэўская мяркуе, што назва паселішча мае фіна-вугорскае паходжанне і перакладаецца на беларускую мову, як «выток ракі»[2].

Між тым «Іўе» перакладаецца з татарскай мовы як «гняздо» альбо «хата», а само мястэчка здаўна лічыцца сталіцай беларускіх татараў.

У трэцім томе «Жывапіснай Расіі» П. Сямёнаў сцвярджае, што першапачаткова Іўе называлася Еўе і было заснавана жонкай вялікага князя літоўскага Гедзіміна Евай. Але ў гістарычных дакументах XVII ст. мястэчка значыцца як Іўе, у некаторых крыніцах сустракаецца пад назвай Івь

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з пач. XV ст. як вялікакняжацкі двор. З 1444 года належала земскаму маршалку літоўскаму Пятру Мантыгердавічу, у XVI—XIX ст. Забярэзінскім, Кішкам, Глябовічам, Агінскім, Сапегам, Тызенгаўзам і інш. З 1561 мястэчка Ашмянскага павета, тут існавала арыянская школа, у 1585—1593 рэктарам яе быў мысляр-гуманіст і педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1598 у мястэчку пасяліліся татары. Каля 1600 пабудаваны касцёл і манастыр бернардзінцаў. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У сяр. XIX ст. належала графам Замойскім. З 1921 у складзе Польшчы, мястэчка Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 2000 — горад.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца «Іўе».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ивье // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]