Горад Абенсберг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Абенсберг
Abensberg
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 48°48′00″ пн. ш. 11°51′00″ у. д. / 48.8° пн. ш. 11.85° у. д. (G) (O) (Я)48°48′00″ пн. ш. 11°51′00″ у. д. / 48.8° пн. ш. 11.85° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Германія
Зямля Баварыя
Плошча 60,28 км²
Вышыня цэнтра 370 м
Насельніцтва (2006) 14 532 чалавек
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код 09443
Паштовы індэкс 93326
Афіцыйны сайт http://www.abensberg.de/
(ням.) 

Абенсберг (Германія)
Абенсберг
Абенсберг

Абенсберг (Баварыя)
Абенсберг
Абенсберг

Абенсберг (ням. Abensberg) — горад у акрузе Кельхайм ў Ніжняй Баварыі.

Размешчаны на рацэ Абенс, адным з прытокаў Дуная, на чыгуначнай лініі Інгальштат - Рэгенсбург; са старажытным замкам (былое месцазнаходжанне графаў Абенсбергаў).

Каля горада выяўлены рэшткі паселішчаў эпохі неаліту. Некаторыя гісторыкі лічылі, што Абенсберг - старажытнарымская Abusina Castra, або Abusinum, бо ў ім захаваліся сляды рымскага лагера. Самае ранняе пісьмовае згадванне аб пасяленні адносіцца да 1138 г. Атрымаў гарадскія правы каля 1400 г., замак быў разбураны падчас Трыццацігадовай вайны.

Пры Абенсберге Напалеон I у 1809 г. разбіў левае крыло аўстрыйскай арміі эрцгерцага Карла пад камандаваннем эрцгерцага Людвіга і генерала Гілера.

Горад з'яўляецца цэнтрам вырошчвання спаржы і хмелю. Дзейнічаюць 3 прыватныя бровары.

У Абенсбергу нарадзіўся баварскі гісторык Ёган Георг Турмайр, які ўзяў сабе псеўданім Aventinus, у гонар якога ў горадзе ў 1861 г. быў узведзены помнік.

Курорт з мінеральнымі ваннамі (з 1871 г.). Лячэнне рэўматызму і падагры. Працуе Гарадскі музей.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах