Абешэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Абешэ)
Абешэ
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
542 м
Насельніцтва
  • 76 492 чал. (2012)
Часавы пояс
Абешэ на карце Чада
Абешэ (Чад)
Абешэ
Абешэ (Чад)
Абешэ

Абешэ, раней Абешыр — горад на ўсходзе Чада. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Вадай. Чацвёрты па колькасці насельніцтва горад краіны. 76 492 жыхароў. Важны цэнтр гандлю ялавічынай, фінікамі, соллю, індыга і прадукцыяй мясцовых ткачоў. Раён, які прылягае да горада, з’яўляецца важным цэнтрам гадоўлі буйной рагатай жывёлы. Аэрапорт. Побач з горадам знаходзіцца база ВПС Чада. У снежні 2003 года адкрыўся Універсітэт імя Адама Баркі. Сярод славутасцяў горада — рынак, дзве мячэці, царква, цэнтральная плошча Незалежнасці, палац султана.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1850 годзе, у 100 км на поўдзень ад ранейшай сталіцы Вара. Першым еўрапейцам, які наведаў Абешыр, быў Фогель, забіты тут у 1856 годзе. Па тых часах гэта быў найбуйнейшы горад на тэрыторыі сучаснага Чада з насельніцтвам каля 28 000 чалавек, аднак у 1919 годзе з прычыны эпідэміі насельніцтва скарацілася да 6000 чалавек.

25 лістапада 2006 года быў захоплены і разрабаваны паўстанцамі Саюза сіл дэмакратыі, паўстанцкай арганізацыяй, якая імкнулася зрынуць прэзідэнта Чада Ідрыса Дэбі. На наступны дзень паўстанцы былі выбітыя з горада ўрадавымі войскамі.

Зноскі