Горад Акцябрскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Акцябрскі
руск.: Октябрьский
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 54°29′00″ пн. ш. 53°29′00″ у. д. / 54.483333° пн. ш. 53.483333° у. д. (G) (O) (Я)54°29′00″ пн. ш. 53°29′00″ у. д. / 54.483333° пн. ш. 53.483333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Насельніцтва (2010)
109 722 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
34767
Паштовыя індэксы
452600-452616
Аўтамабільны код
02, 102
Афіцыйны сайт

Акцябрскі (Расія)
Акцябрскі
Акцябрскі

Акцябрскі (руск.: Октябрьский) — горад (з 1946) ў Расіі, у складзе Башкартастана. Насельніцтва 107,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1946 годзе.

Горад размешчаны на мяжы з Татарстанам, на рацэ Ік, ля федэральнай трасы аўтамагістраль М5 (Масква-Чалябінск), у 188 км ад Уфы.

Горад Акцябрскі — буйны індустрыяльны цэнтр. У структуры прамысловай вытворчасці на долю прадпрыемстваў машынабудавання прыходзіцца 43 %, паліўнай прамысловасці — 32 %. Прадпрыемствамі горада выпускаецца нафтапрамысловае і аўтатранспартнае абсталяванне, нізкавольтная апаратура, будаўнічыя канструкцыі і матэрыялы, вахтавыя і жылыя комплексы, автоприборы, абутак, швейныя і парцалянавыя вырабы.

Осноўныя прадпрыемствы: Нафтагазаздабываючае ўпраўленне ААТ «АНК „Башнефть“», упраўленне «Башнефтегазпром», ААТ АК «ОЗНА», АТ АК «АПРИ», АТ «Низковольтник», ОЗНПО, АТ «Нефтемаш», АООТ «Блокжилкомплект». Аўтамабільная прамысловасць у горадзе прадстаўленая АТ АК «АПРИ», якая спецыялізуецца на выпуску аўтамабільных прыбораў практычна для ўсіх аўтамабільных, трактарабудаўнічых і камбайнавых заводаў Расіі. Прадукцыя АТ «Низковольтник» — ад нізкавольтных камплектных прылад і шчытоў упраўлення да складанай электраапаратуры — пастаўляецца больш за ў 30 краін свету. За апошнія дзесяцігоддзі ў горадзе створаная магутная будаўнічая база, прадстаўленая заводамі АТ «Блокжилкомплект», «Жалезабетонных канструкцый», «Будаўнічых матэрыялаў», «Буйнапанэльнага домабудавання» і будаўніча-мантажнымі прадпрыемствамі, прыярытэтнымі накірункамі якіх з'яўляецца прамысловае і жыллёвае будаўніцтва, будаўніцтва нафта- і газаправодаў.

У вытворчым патэнцыяле горада прыкметнае месца займае акцыянерная кампанія «ОЗНА», асноўнай прадукцыяй якой з'яўляецца аўтаматызаваныя тэхналагічныя ўсталёўкі «Спадарожнік», запасныя часткі да свідравога абсталявання, электравадагрэйныя катлы, розныя прыборы.

Дзейнічае Навукова-даследчы інстытут геафізічных даследаванняў свідравін, праводзіць высокага ўзроўня даследаванні і распрацоўкі ў вобласці геафізічных даследаванняў свідравін на ўсіх этапах іх будаўніцтва і засваення.