Горад Алерыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Алерыя (фр.: Aléria; грэч. Ἀλαλίη) — французскі горад на ўсходзе вострава Корсіка. Заснаваны старажытнымі грэкамі ў 564 годзе да н.э. як Алалія і з'явіўся першым горадам на востраве, затым сюды перасяліліся бежанцы з захопленага персамі горада Факея. Пасля бітвы за Алалію перайшоў пад кантроль этрускаў і карфагенянаў. Падчас Пунічных войн (у 259 годзе да н.э.) захоплены рымскімі войскамі пад правадырствам консула Луцыя Карнелія Сцыпіёна.
[правіць] Спасылкі
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Францыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |