Горад Альба, Італія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Альба
Alba
Alba italy.jpg

Каардынаты: 44°42′03″ пн. ш. 8°02′07″ у. д. / 44.700833° пн. ш. 8.035278° у. д. (G) (O) (Я)44°42′03″ пн. ш. 8°02′07″ у. д. / 44.700833° пн. ш. 8.035278° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Італія
Правінцыя правінцыя Кунеа
Плошча 54 км²
Вышыня цэнтра 172 м
Афіцыйная мова італьянская
Насельніцтва 29 759 чалавек
Шчыльнасць 551 чал./км²
Этнахаронім albesi
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код 00173
Паштовы індэкс 12051
Код ISTAT 04003
Афіцыйны сайт http://www.comune.alba.cn.it/
(італ.) 

Альба (Італія)
Альба
Альба

Альба (іт. Alba) — галоўны горад вобласці Ланге на мяжы Лігурыі і П'емонта, уздоўж ракі Танара, у італьянскай правінцыі Кунеа. Наваколлі славяцца сваімі персікамі, белымі труфелямі і сухім віном.

Насельніцтва складае 29 759 чалавек, шчыльнасць насельніцтва складае 551 чал./км². Займае плошчу 54 км². Паштовы індэкс — 12051. Тэлефонны код — 00173. Заступнікам горада лічыцца святы Лаўрэнцій. Свята горада штогод святкуецца 10 жніўня.

Гісторыя[правіць]

Заснаванне паселішча Альба-Пампея (Alba Pompeia) на дарозе з Акві-Тэрмэ ў Турын прыпісваецца консулу Пампею Страбону. У гэтым горадзе нарадзіўся адзін з рымскіх імператараў, Перцінакс. З IV стагоддзі ў Альбе меўся свой біскуп пад начальствам архібіскупа Міланскага. З XI стагоддзя — свабодная камуна Ламбардскай лігі, у пазнейшыя часы — яблык разладу паміж манферацкімі Алерамічы, міланскімі Вісконці і домам Ганзага. Па выніках вайны за мантуанскую спадчыну (1631) адышоў да Савойскага дома, пасля чаго страціў былое значэнне.

Славутасці[правіць]

Помнікі даўніны — раманскі сабор св. Лаўрэнція (дабудаваны ў 1486 годзе, рэканструяваны ў XIX стагоддзі), гатычная царква св. Дамініка, сярэднявечны біскупскі палац, прысутныя месцы XIII стагоддзя, а таксама некаторыя вежы XIV—XV стст.

Alba-duomo-navata maggiore.jpg
Alba italy.jpg
Alba-piazza risorgimento.jpg
У саборнай царкве Краявід горада П'яцца Рысарджымента

Спасылкі[правіць]