Горад Анапа
Горад
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Анапа (руск.: Анапа), горад (з 1846 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 54,8 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1781 годзе.
Горад размешчаны на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, на высокім паўночна-усходнім беразе Анапскай бухты, акружанай адгор'ямі Галоўнага Каўказскага хрыбта, у 160 км на захад ад Краснадара, у 52 км на паўночны захад ад Наварасійска.
Прыморскі кліматычны і бальнеялагічны (пераважна дзіцячы) курорт усерасійскага значэння. Даўжыня пяшчаных пляжаў складае звыш 40 км (Джамятэ — самы доўгі ў Еўропе натуральны пяшчаны пляж), галечных — 10 км. Ёсць марская прыстань, чыгуначная станцыя і аэрапорт.
Клімат міжземнаморскага тыпу. Зіма мяккая, з няўстойлівым снежным покрывам. Сярэдняя тэмпература студзеня +1 °C, часам маразы дасягаюць адзнак у −20 і ніжэй (−32 °C у 2006). Лета вельмі цёплае, сонечнае, працяглае. Сярэдняя тэмпература ліпеня +23 °C. Спякоту змякчаюць марскія брызы. Ападкаў каля 400 мм у год. Анапа — самае сонечнае месца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа (сярэднегадавая колькасць пахмурных дзён 48). Купальны сезон з 15 мая па 15 кастрычніка.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, абслугоўваючыя курорт (хлебзавод, вінзавод і інш.). Вытворчасць будматэрыялаў і пластыкавых вырабаў. У наваколлях Анапы — вінаградарства і вінаробства.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
| Гарады Краснадарскага края | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Краснадар | |
| Іншыя гарады | Абінск | Анапа | Апшаронск | Армавір | Беларэчанск | Гелянджык | Гарачы Ключ | Гулькевічы | Ейск | Караноўск | Крапоткін | Крымск | Курганінск | Лабінск | Наварасійск | Навакубанск | Прыморска-Ахтарск | Славянск-на-Кубані | Сочы | Туапсэ | Усць-Лабінск | Хадыжэнск | Цімашоўск | Ціхарэцк | Цямрук | |