Горад Анкорыдж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Анкорыдж
Anchorage
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Anchorage from Earthquake Park.jpg

Каардынаты: 61°13′06″ пн. ш. 149°53′57″ з. д. / 61.218333° пн. ш. 149.899167° з. д. (G) (O) (Я)61°13′06″ пн. ш. 149°53′57″ з. д. / 61.218333° пн. ш. 149.899167° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Штат
Бора
Мэр
Дэн Саліван
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Шып-Крык
Ship Creek
Горад з
Плошча
5079,2 км²
Вышыня над узроўнем мора
31 м
Насельніцтва (2011)
293 356[1] чалавек
Шчыльнасць
66.4 чал./км²
Агламерацыя
339 286 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
907
Паштовыя індэксы
99501–99524, 99530
Афіцыйны сайт
http://www.muni.org
(англ.) 

Анкорыдж (Аляска)
Анкорыдж
Анкорыдж

Анкорыдж (англ.: Anchorage, МФА 'æŋk(ə)rɪʤ) — горад у ЗША, размешчаны ў паўднёвай частцы штата Аляска. У Анкорыджы пражывае звыш 291 тыс. чалавек (2010), гэта самы паўночны горад у ЗША сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек. З'яўляецца найбуйнейшым горадам на Алясцы. 42 % насельніцтва штата пражывае ў Анкорыджы, толькі Нью-Ёрк мае большы працэнт жыхароў, якія пражываюць у найбуйнейшым горадзе штата. Буйны транспартны вузел (порт).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Расійскае прадстаўніцтва на Алясцы было ўсталявана ў XIX стагоддзі. У 1867 годзе дзяржаўны сакратар ЗША У. Сьюард заключыў здзелку аб куплі Аляскі ў Расійскай імперыі за 7,2 мільёна долараў (у разліку прыкладна 2 цэнты за акр). Здзелка была іранічна названа палітыкамі і простым народам «вар'яцтвам Сьюарда» і «маразілкай Сьюарда».

У 1912 годзе Аляска стала адной з тэрыторый ЗША. Анкорыдж, у адрозненне ад любога іншага горада на Алясцы на поўдзень ад Ланцуга Ручаяў, ніколі не быў ні рыбалоўчым, ні горназдабыўным цэнтрам. Раён на дзясяткі міль вакол Анкорыджа з'яўляецца бясплодным участкам зямлі, на якім адсутнічаюць якія-небудзь важныя для эканомікі рэгіёна радовішчы карысных выкапняў.

Сваім узнікненнем горад абавязаны збегу акалічнасцей. У 1914 годзе месца, дзе знаходзіцца сучасны Анкорыдж, было абрана для заснавання там чыгуначнага цэнтра. Гэты цэнтр павінен быў пабудаваць Аляскінскую чыгунку. Чыгунка была пабудавана за 9 гадоў з 1915 па 1923 гады. Месца, дзе размяшчаўся штаб чыгункі, хутка стаў намётавым гарадком пад назвай Шып-Крык (Ship Creek). Менавіта там і быў заснаваны Анкорыдж 20 лістапада 1920 года.

Эканоміка горада ў 1920-я гады асноўвалася на функцыянаванні чыгункі. У перыяд Другой сусветнай вайны Анкорыдж моцна развіўся з-за паветраных транспартаванняў грузаў і ваеннай тэхнікі. Менавіта тым часам ваеннае значэнне горада стала ўсё больш важным. У 1930 годзе быў пабудаваны аэрадром Мерыл Філд, названы ў гонар піянера авіяцыі на Алясцы Расела Мерыла. У 1951 годзе быў адкрыты Міжнародны аэрапорт Анкорыджа. Таксама ў 1940-я гады была пабудавана база ВПС ЗША «Эльмендорф», названая ў гонар капітана Х'ю Эльмендорфа.

27 сакавіка 1964 года ўсю Аляску патрэсла землетрасенне, у выніку якога загінула 115 чалавек і была прычынена шкода на суму 1,8 мільярдаў долараў (па курсе 2007 года). Гэта землетрасенне стала наймацнейшым землетрасеннем у гісторыі ЗША і другім у гісторыі назіранняў. Яго магнітуда склала 9,1 — 9,2 бала. Аднаўленне разбурэнняў, прычыненых катастрофай, адбывалася большую частку 1960-х гадоў.

Від на порт

У 1968 годзе была знойдзена нафта на радовішчы Пруда-Бей, на беразе Ледавітага акіяна, што прывяло да бурнага развіцця горада з-за нафтавага буму. У 1970-я і 1980-я гады Анкорыдж працягвае бурна развівацца, праводзяцца актыўныя кампаніі па добраўпарадкаванні і паляпшэнні знешняга выгляду горада.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Анкорыдж размешчаны ў Паўднёвай частцы Цэнтральнай Аляскі. Размяшчаючыся на 61 градусе паўночнай шыраты, горад знаходзіцца трохіна поўнач ад Осла, Хельсінкі, Стакгольма і Санкт-Пецярбурга, але значна на поўдзень ад Рэйк'явіка ці Мурманска. Горад размешчаны на паўночны ўсход ад Аляскінскага паўвострава, вострава Кадзьяк і заліва Кука, на поўнач ад паўвострава Кенай, на паўночны захад ад праліва Прынца Вільгельма, Паўднёва-Усходняй Аляскі і на поўдзень ад найвышэйшай гары Паўночнай Амерыкі.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Анкорыдж красавіцкім вечарам 2008 года

Дзякуючы ўплыву цёплага Аляскінскага цячэння — галіны Паўночна-Ціхаакіянскага цячэння клімат Анкорыджа значна мякчэйшы, чым у расійскім Магадане, размешчаным больш на поўдзень (59°34' пн.ш.), а летнія тэмпературы вышэйшыя, чым у Петрапаўлаўску-Камчацкім, які ляжыць значна далей на поўдзень (53° пн.ш.). Горны хрыбет Чугач часткова перашкаджае ўварванню арктычных паветраных мас з поўначы Аляскі. Самы цёплы месяц — ліпень з сярэднім дзённым максімумам +18,6°, самы халодны месяц — студзень з сярэднясутачнай тэмпературай -8,3°.

Клімат Анкорыджа
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 13,3 13,9 13,3 22,2 27,8 30,0 28,9 27,8 22,8 17,8 16,7 11,7 30,0
Сярэдні максімум, °C −4,9 −3 1,1 6,9 13,3 17,1 18,6 17,5 12,8 4,7 −2,3 −4 6,5
Сярэдняя тэмпература, °C −8,3 −6,6 −3 2,7 8,8 12,9 14,9 13,7 9,2 1,6 −5,4 −7,2 2,8
Сярэдні мінімум, °C −11,6 −10,1 −7,1 −1,6 4,2 8,7 11,2 10,0 5,6 −1,6 −8,6 −10,4 −0,9
Абсалютны мінімум, °C −37,2 −38,9 −31,1 −29,4 −17,2 −1,7 1,1 −0,6 −10,6 −21,1 −29,4 −37,8 −38,9
Норма ападкаў, мм 19 18 15 12 18 25 47 83 76 52 30 28 423
Тэмпература вады, °C 6 5 5 5 7 10 13 13 12 9 8 7 8
Крыніца: Надвор'е і Клімат, World Climate Guide

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Перапіс насельніцтва
Год перапісу Нас.
1920 1 856
1930 2 277 22.7%
1940 3 495 53.5%
1950 11 254 222%
1960 44 237 293.1%
1970 48 081 8.7%
1980 174 431 262.8%
1990 226 338 29.8%
2000 260 283 15%
2010 291 826 12.1%
1920-НД крыніцы:[2][3]

Паводле даных 2011 года насельніцтва горада складае 293 356 чалавек. Белыя амерыканцы складаюць 69,8 % насельніцтва горада; афраамерыканцы — 6,3 %; азіяты — 6,1 %; карэнныя амерыканцы — 5,5 %. Паводле даных мінулага перапісу 2000 года насельніцтва Анкорыджа складала 260 283, доля белых амерыканцаў тады была 72,2 %; афраамерыканцаў — 5,8 %; карэнных амерыканцаў — 7,3; азіятаў — 5,6. Найбольш распаўсюджанымі мовамі насельніцтва пасля англійскай былі: іспанская (4 %), тагальская (1,5 %) і карэйская (1,4 %).[4] Доля асоб ва ўзросце да 18 гадоў складала 29,1 %; доля асоб старэйшых за 65 гадоў — 5,5 %. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 32 года. Палавы склад: 101,6 мужчын на 100 жанчын.

У Анкорыджы пражывае даволі буйная хмонгская дыяспара, колькасць якой паводле даных перапісу 2000 года складае 300 чалавек.

Навуковыя ўстановы[правіць | правіць зыходнік]

У Анкорыджы знаходзіцца Аляскінскі батанічны сад, заснаваны ў 1993 годзе.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Папулярная культура[правіць | правіць зыходнік]

  • У дадатку «Operation: Anchorage» да камп'ютарнай гульні Fallout 3 місіяй іграка з'яўляецца вызваленне Анкорыджа ад НВАК, якая акупіравала горад у 2066 годзе.
  • У другой частцы тэлевізійнага фільма «На апошнім беразе» падводная лодка прыбывае ў Анкорыдж з надзеяй знайсці выжылых пасля ядзернай вайны.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Anchorage, Alaska (AK) profile: population, maps, real estate, averages, homes, statistics, relocation, travel, jobs, hospitals, schools, crime, moving, houses, news
  2. Annual Estimates of the Population for Incorporated Places in Alaska. United States Census Bureau (2008-07-01). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2011. Праверана 13 ліпеня 2009.
  3. Moffatt, Riley. Population History of Western U.S. Cities & Towns, 1850—1990. Lanham: Scarecrow, 1996, 1.
  4. MLA Data Center Results – Anchorage Municipality County, Alaska. Modern Language Association. Праверана 13 мая 2007.

Шаблон:Аляска