Горад Анурадхапура

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Анурадхапура
අනුරාධපුරය,அனுராதபுரம்
Anuradhapura2.jpg

Каардынаты: 8°20′00″ пн. ш. 80°23′00″ у. д. / 8.333333° пн. ш. 80.383333° у. д. (G) (O) (Я)8°20′00″ пн. ш. 80°23′00″ у. д. / 8.333333° пн. ш. 80.383333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Першае згадванне
380 г. да н.э.
Плошча
Афіцыйная мова
Насельніцтва (2011)
63208 чалавек
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Афіцыйны сайт

Анурадхапура (Шры-Ланка)
Анурадхапура
Анурадхапура

Анурадхапу́ра (сінгальск.: අනුරාධපුරය, там.: அனுராதபுரம்) — горад у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва - 63208 чал., пераважна сінгалы - 91,42% (2011 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён Анурадхапуры - адно з найстаражытнейшых мест у краіне, дзе археолагамі былі знойдзены сляды старажытнага чалавека. Першае паселішча на месцы горада ўзнікла ў пач. 1 тысячагоддзя да н.э. У VII ст. да н.э. яго плошча займала 50 га. Мясцовыя жыхары карысталіся жалезам, займаліся земляробствам, узводзілі складаныя ірыгацыйныя пабудовы.

У IV ст. да н.э. сюды была перанесена сталіца ранняй сінгальскай дзяржавы. Анурадхапура заставалася ёю да пач. XI ст. гэты перыяд горад меў планамерную забудову. У ім размяшчаліся палацавыя комплексы (найбольш вядомы Медны палац II ст. да н.э.), а таксама будысцкія кляштары і храмы, сады, жытлы вяльмож і простых гараджан. Для забеспячэння пітной вадою было пабудавана некалькі вадасховішчаў. У горадзе меліся каналізацыя, шпіталь і служба ачысткі ад смецця.

У 993 г. сталіца была спустошана захопнікамі з Паўднёвай Індыі і пасля 1017 г. закінута ўладарамі. Аднак нават пасля пераносу дзяржаўнага цэнтра ў горад Паланарува Анурадхапура заставалася і да нашага часу застаецца важным духоўным цэнтрам будызму.

Стары горад[правіць | правіць зыходнік]

У наш час Анурадхапура падзяляецца на старую і новую часткі. Старая Анурадхапура з'яўляецца важным культурным, духоўным і турыстычным аб'ектам, які ў 1982 г. трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Найбольш славутыя мясціны старога горада:

  • Дрэва Шры Маха Бодхі — найбольш знакамітая будысцкая святыня. У III ст. да н.э. князёўна Сангаміта прывезла ў Шры-Ланку з паўночнага ўсходу Індыі правую ветку дрэва, пад якім Буда атрымаў прасвятленне. Яна была ўкарэнена і пасаджана ў зямлю. Калі дрэва вырасла і пасталела, з яго зноў была адшчыкнута правая ветка і пасаджана. Традыцыя працягвалася стагоддзямі. Цікава, што з пункту гледжання біялогіі, Шры Маха Бодхі - гэта тое ж самае дрэва, што была светкам духоўнага подзвіга Буды, паколькі захоўвае тую ж ДНК.
  • Медны палац — помнік II ст. да н.э. У XII ст. быў часткова перабудаваны.
  • Дагоба Руванвелі — будыская святыня, якая захавалася з 140 г. да н.э. Вакол яе месціцца парк. Мае 103 м у вышыню і 287 м у акружнасці.
  • Дагоба Тхупарма — першая з вядомых будысцкіх ступ у краіне. Захавалася з III ст. да н.э. Вакол усталявана 41 калона (раней было 176).
  • Дагоба Джэтаванарама, пабудаваная ў III ст. да н.э. Мае 70 м у велічыню.
  • Гаспадарскія сады — рэшткі старажытных садоў. Захавалася старая планіроўка. Займаюць 14 га.
  • Паўночныя руіны
    • Дагоба Абхаягіры (I ст. да н.э.) — найвышэйшая ў Паўднёвай Азіі.
    • Ратнапрасада — сярэднявечны будысцкі кляштар.
    • Самадхі Буда — статуя Буды IV ст. да н.э.
    • Палацавы комплекс пабудаваны ў XII ст., калі горад ўжо не быў сталіцай Шры-Ланкі, аднак наведваўся манархамі з рэлігійнымі мэтамі.
  • Ісурумунія Віхара — скальны будысцкі кляштар, першапачаткова ўзведзены ў III ст. да н.э.

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

У Анурадхапуры працуюць наступныя музеі:

  • Археалагічны музей
  • Фальклорны музей
  • Музей Абхаягіры (будысцкіх святынь)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 200
рус.англ.фр.