Горад Апамея, Сірыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Апамея (на Аронце) ці Апамея Сірыйская, (лац.: Apamea, араб.: ‏أفاميا/‏آفاميا, Afāmya, грэч.: Απάμεια της Συρίας, сучасная арабская назва Qal’at al-Mudik) — горад антычнай эпохі ў Паўночнай Сірыі на рацэ Аронт. Быў галоўным горадам рэгіёна Апаменэ, пазней уваходзіў у склад рымскай правінцыі Сірыя секунда.

Першапачаткова насіў назву Фарнакес. Пасля таго, як горад заваяваў Аляксандр Македонскі, атрымаў назву Пела. Новую назву гораду даў Селеўк I Нікатар (312—281) па імі сваёй жонкі Апамы, дачкі Спітамена, правадыра сагдоў у вайне супраць Аляксандра, з якой ажаніўся ў 324 г. да н.э. Тут чаканіліся манеты Селеўкідаў.

Пампей Вялікі разбурыў горад у 1 стагоддзі да н.э. Горад быў ізноў заснаваны ў 1 стагоддзі н.э. пад назвай Claudia Apamea. Падчас перапісу, які праводзіў кіраўнік Сірыі Публій Сульпіцый Квірыній у 67 гг. н.э., у Апамеі пражывалі 117 тысяч вольных, гэта азначае, што ў цэлым насельніцтва горада складала каля паўмільёна жыхароў і такім чынам гэта быў адзін з найбуйнейшых гарадоў старажытнага Усходу. Тут знаходзілася знакамітая філасофская школа сярэдніх платонікаў (Нуменій) і стоікаў (Пасідоній).

Пры Юстыніяне I вакол горада збудаваны новыя крапасныя сцены. Выхадцам горада быў Св. Паўсікакій Сінадскі. У 540 г. горад разрабавалі персы, а ў 7 ст. (636—638) яго разбурылі мусульмане. Ад старажытнага горада захавалася грандыёзная каланада, адзін з лепшых у плане захаванасці помнікаў такога роду.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Janine Balty (ed.): Apamée de Syrie : bilan des recherches archéologiques, 1965—1968 ; actes du colloque tenu à Bruxelles les 29 et 30 Avril 1969. Bruxelles 1969
  • Jean Ch. Balty: Guide d'Ápamée. Bruxelles 1981
  • Janine Balty (ed.): Apamée de Syrie : bilan des recherches archéologiques 1973—1979 ; aspects de l’architecture domestique d’Apamée; actes du colloque tenu à Bruxelles les 29, 30 et 31 mai 1980. Bruxelles 1984

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.