Горад Апія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Апія
Apia

Каардынаты: 13°50′00″ пд. ш. 171°50′00″ з. д. / 13.833333° пд. ш. 171.833333° з. д. (G) (O) (Я)13°50′00″ пд. ш. 171°50′00″ з. д. / 13.833333° пд. ш. 171.833333° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна Самоа
Плошча 60 км²
Вышыня цэнтра 7 м
Насельніцтва 37 708 чалавек
Шчыльнасць 6534,27 чал./км²
Часавы пояс UTC-11, улетку UTC-10

Апія (Самоа)
Апія
Апія

АПІЯ — сталіца і адзіны горад Самоа. Знаходзіцца на паўночным узбярэжжы вострава Уполу, з’яўляецца самым вялікім портам Самоа. Колькасць жыхароў налічвае 38 800 чалавек.

Змест

Геаграфія [правіць]

Горад знаходзіцца на паўночным узбярэжжы вострава Уполу. Тут пануе трапічны спякотны і вільготны клімат, з частымі ураганнымі вятрамі. Тэмпература на працягу года вагаецца ад +24 °C да +27 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 3000 мм.

Дэмаграфія [правіць]

Колькасць насельніцтва горада прыкладна 39 тыс. чалавек. Асноўнай этнічнай групай горада з’яўляюцца самаанцы (93 %), астатнюю частку складаюць еўрапейцы і палінезійцы. Афіцыйнымі мовамі з’яўляюцца самаанская і англійская. Прыкладна 50 % насельніцтва складаюць пратэстанты, 45 % — католікі.

Гісторыя [правіць]

Апія — першае паселішча заснаванае еўрапейцамі, менавіта ангельскімі місіянерамі, на астравах Самоа. Датай заснавання лічыцца 1837 год. У 1900 годзе увесь архіпелаг быў падзелены паміж ЗША і Германіяй, Апія перайшоў пад кантроль Германіі. У 1914 годзе ў горадзе высадзіліся войскі Новай Зеландыі, і хутка Апія стаў адміністрацыйным цэнтрам навазеландскай падмандатнай тэрыторыі «Заходняе Самоа». 1 студзеня 1962 года Заходняе Самоа атрымала незалежнасць, а Апія стала яго сталіцай.

Гл. таксама [правіць]