Горад Арнем

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Арнем
нідэрл.: Arnhem
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна Нідэрланды
Рэгіён Гелдэрланд
Каардынаты 51°59′ пн. ш. 5°55′ у. д. (G)
Бургамістр Паўлінэ Крыке
Першае згадванне 893
Горад з 1233
Плошча 101,53 км²
Насельніцтва 142 162 чалавек (2006)
Шчыльнасць 3193 чал./км²
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код +31 26
Паштовыя індэксы 6800 - 6846
Афіцыйны сайт http://www.arnhem.nl/
Арнем (Нідэрланды)
Арнем
Арнем

Арнем (нідэрл.: Arnhem) — муніцыпалітэт і горад на ўсходзе Нідэрландаў, стаіць на Рэйне, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Гелдэрланд.


Змест

[правіць] Структура муніцыпалітэта

Муніцыпалітэт Арнем складаецца з горада Арнем, яго прыгарадаў і пасёлкаў:

  • Элдэн (Elden, пасёлак)
  • Элдэрвельд (Elderveld)
  • Малбурген (Malburgen)
  • Рэйксвурд (Rijkerswoerd)
  • Схарсберген (Schaarsbergen)
  • Схейтграф (Schuytgraaf)

[правіць] Гісторыя

Арнем у 1840 г.

Арнэм упершыню згадваецца ў 893 пад назвай Oppidium Arnoldi Villa. Заснаваннем жа горада можна лічыць год 1233, калі Oта II, граф Гелдэрнскі з Цутфена дараваў Арнему гарадскія прывілеі. Арнэм увайшоў у Ганзейскі саюз у 1443. У 1473 яго захапіў герцаг Бургундыі Карл I Лысы. У 1514 Карл Эгмандскі, герцаг Гелдэрна, адваяваў горад у Бургундыі; у 1543 ён перайшоў імператару Карлу V. Арнэм увайшоў у Утрэхтскі саюз у 1579 і стаў часткай Рэспублікі сямі аб'яднаных правінцый Нідэрландаў у 1585. Францыя захоплівала горад у 16721674 і ў 17951813. У пачатку XIX стагоддзя былыя гарадскія ўмацаванні былі амаль цалкам знесеныя, каб горад мог пашырацца.

У XIX ст. стаў модным курортным горадам, якія славіцца сваёй маляўнічасцю. Тут, як і ў Гааге, пасяліліся багатыры з былых «цукровых баронаў» або плантатараў, якія прыехалі з заакіянскіх калоній. Нават цяпер горад славіцца сваімі паркамі і зялёнымі насаджэннямі.

[правіць] Гарады-пабрацімы


[правіць] Спасылкі