Горад Атрадны
Горад
|
||||||||||||||||||||
|
|
Атрадны (руск.: Отрадный), горад (з 1956 года) у Расіі, у складзе Кінель-Чаркаскага раёна Самарскай вобласці. Насельніцтва 48,2 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1920-х гадах.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Вялікі Кінель (прыток ракі Самары, басейн Волгі), у 91 км ад Самары.
Узнікненне горада звязана з адкрыццём у 1952 годзе нафты і газу ў Муханаўскім радовішчы. Сваю назву горад пераняў ад дзесяцідворнага сяла Атраднае, якое з'явілася тут у пачатку дваццатых гадоў мінулага стагоддзя. Бурнае развіццё нафтавай і газавай прамысловасці прывяло да ператварэння ў 1956 рабочага пасёлка Атраднае ў горад абласнога падпарадкавання.
Прадпрыемства «Первомайнефть», нафтаперапрацоўчая прамысловасць, рамонтна-механічны завод, электрамеханічны завод, камбінат «Полимерстройматериалы» (вытворчасць лінолеўма і інш.), завод буйнапанэльнага домабудавання, цагельня, швейная фабрыка, мясакамбінат, хлебазавод, малаказавод.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
| Гарады Самарскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Самара | |
| Іншыя гарады |
Акцябрск | Атрадны | Жыгулёўск | Кінель | Нефцягорск | Навакуйбышэўск | Пахвістнева | Сызрань | Тальяці | Чапаеўск |
|