Горад Ачакаў
Горад
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Ача́каў (укр.: Очаків) — горад ў Мікалаеўскай вобласці, на ўзбярэжжы Чорнага мора, побач з утокай Дняпра. Адміністрацыйны цэнтр Ачакаўскага раёна.
Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Мікалаева і найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Марскі порт.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Дашаў [правіць]
У 1396[1] годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Ачакава новае места-фартэцыю.
Места Дашаў упершыню згадваецца ў дамове, складзенай паміж вялікім князем літоўскім Свідрыгайлам і каралём польскім Ягайлам у 1431 року. У 1480-я годы Дашаў захапілі крымскія татары.[1]
Ачы-Кале [правіць]
У 1492 годзе крымскі хан Мэнглі-Гірэй пабудаваў на месцы зруйнавага вялікалітоўскага Дашава фартэцыю Кара-Кэрмэн, якая неўзабаве перайшла да Турцыі і атрымала назву Ачы-Кале. Пазней фартэцыю пераўтварылі ў вайскова-марскую базу — апору турэцкага панавання ў Паўночным Прычарнамор'і.
Падчас расійска-турэцкай вайны 1735—1739 гадоў расійскія войскі 2 ліпеня 1737 года занялі, аднак паводле Бялградскага замірэння 1739 года места засталося за Турцыяй. Падчас расійска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў падчас аблогі Ачы-Кале расійскі флот нанёс паразу турэцкаму флоту ў лімане, а расійскае войска пад камандаваннем Р. Пацёмкіна 6 снежня 1788 года штурмам авалодала цвердзю.
Ачакаў [правіць]
Згодна з Яскай мірнай дамовай 1791 годау места адышло да Расійскай імперыі, дзе было ўлучана ў Херсонскую губерню. Турэцкую назву адапатавалі да расійскай мовы праз суфікс -ов.[2]
У 1795 годзе Ачакаў увайшоў у склад Вазнясенскага намесьніцтва, а ў наступным годзе — у Наварасійскую, з 1802 — Мікалаеўскую губерню (у 1803 року пераназваная ў Херсонскую). З 1803 року Ачакаў — пазаштатнае мястэчка, з 1825 годзе — цэнтр Ачакаўскага павету. У 1855 годзе Ачакаў захоплены англа-французскімі войскамі, але затым горад вярнулі Расіі.
У савецкі час у горадзе знаходзіліся вайскова-марская і вайсковая верталётная база.
З 1991 годзе ў складзе незалежнай Украіны, курорт і вайскова-марская база.
Насельніцтва [правіць]
- 2-я пал. XIX ст. — 5347 чал.[3]
- 1974 — 14,2 тыс. чал.[4]
- 1991 — 19,7 тыс. чал.[5]
- 2008 — 15 047 чал.[6]
Турыстычная інфармацыя [правіць]
У Ачакаве знаходзіцца музей марыністычнага жывапісу імя мастака Р. Судкоўскага (філіял Мікалаеўскай мастацкай галерэі).
У наш час на Ачакаўскім узбярэжжы месціцца больш за чатыры дзясяткі санаторыяў, дзе штогод адпачывае каля 100 тысячаў чалавек.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Станислав Власенко. «Первая от моря страна…» // Кiевскiй ТелеграфЪ № 40 (230)
- ↑ Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1] // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
- ↑ Oczaków // Горад Ачакаў у Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў, том VII (Netrebka — Perepiat) з 1886 року (польск.) S. 372
- ↑ Очаков // Шаблон:Літаратура/Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (3 выданне)
- ↑ Очаков // Шаблон:Літаратура/Вялікі энцыклапедычны слоўнік
- ↑ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2008 року»
