Горад Ашмяны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ашмяны
Горад Ашмяны 2012.jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 54°25′00.12″ пн. ш. 25°56′00.24″ у. д. / 54.4167, 25.9334 (G) (O) (Я)54°25′00.12″ пн. ш. 25°56′00.24″ у. д. / 54.4167, 25.9334 (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Плошча
8,42 км²
Насельніцтва
15 046 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Паштовыя індэксы
231100, 231103
Аўтамабільны код
4
Ашмяны (Беларусь)
Ашмяны
Ашмяны
Ашмяны (Гродзенская вобласць)
Ашмяны
Ашмяны

Ашмя́ны (афіц. транс.: Ašmiany) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ашмянскага раёна, на р. Ашмянка. У 220 км да паўночнага ўсходу ад Гродна, 130 км да паўночнага захаду ад Мінска, 55 км да поўдня ад Вільнюса, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны на лініі МаладзечнаВільнюс, на аўтамабільнай дарозе Маладзечна—Вільнюс (праз Ашмяны праходзіць 9-ы транспартны еўрапейскі калідор). Горад размешчаны ў прыгранічнай зоне Беларусі з Літвой. Насельніцтва 14,6 тыс. чал. (2006).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне назвы горада мае некалькі тлумачэнняў. Найчасцей сустракаюцца спробы звязаць яго з літоўскімі словамі «aszmenies» («ашменес»), што ў перакладзе азначае вастрыё, і «akmenas» («акменас») — у перакладзе камень. Дарэчы, камень дамінуе і ў распаўсюджанай легендзе аб Ашмянах.

Сустракаюцца і іншыя варыянты: у крыжацкіх летапісах захавалася слова «asschemynne» («асшэмінэ») — горад з драўлянымі пабудовамі, або назва мае фіна-вугорскае паходжанне і перакладаецца на беларускую мову як «мядзведзь».

Вядомы беларускі даследчык у галіне тапанімікі В.Жучкевіч выказаў яшчэ адну думку, што назва Ашмяны па сэнсе нагадвае літоўскае слова — асабістае, уласнае (землеўладанне). Наогул Ашмянамі або Ашмяной ці Ашмянкай называліся доўгі час шэсць населеных пунктаў і рэчка. Пазней да іх далучыліся чыгуначная станцыя.

У хроніках тэўтонскіх рыцараў згадваюцца як Aschemynne, на карце Вялікага Княства Літоўскага працы Тамаша Макоўскага (1613) значацца як Oßmiana. У сучасных беларускамоўных публікацыях часам сустракаюцца варыянты назвы Ашмяна́, Ашме́на.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У крыніцах 2-й паловы XIX — пачатку XX ст. часта сустракаецца меркаванне, што Ашмяны ўжо існавалі ў 1040 г. (год паходу Яраслава Мудрага на Літву). А. Корава ў сваёй працы сцвярджае: «У пачатку XI ст. Яраслаў Мудры зрабіў напад на Літву ў ваколіцах г. Ашмяны і, атрымаўшы даніну ад насельніцтва, вярнуўся ў сваю айчыну». Гродзенскія вучоныя таксама не выключаюць існавання Ашмян у XI ст. Яны ў свой час падкрэслівалі: «У летапісных помніках XII ст. упамінаецца Гродна, XIII ст. — Навагрудак, Слонім, Ваўкавыск. Фактычна ж гэтыя гарады (як і Свіслач, Ліда, Ашмяны) існавалі значна раней — у XI ст.».

Першыя згадкі аб Ашмянах у пазнейшых крыніцах адносяцца да 1341: расказваючы пра смерць Гедзіміна і падзел пасадаў паміж яго сынамі, сярод гарадоў, якія разам з Вільняй дасталіся Яўнуту, «Хроніка літоўская і жамойцкая» называе Ашмяны. Маюцца ўскосныя звесткі, што Ашмяны з'яўляліся цэнтрам невялікага самастойнага княства, а потым увайшлі ў Віленскае княства[Крыніца?]. У 1384 г. і 1385 г. пад Ашмянамі крыжакі спрабавалі перашкодзіць «шлюбнаму саюзу» паміж Польшчай і Літвой (Крэўская унія 1385 г.), але пацярпелі паражэнне. У канцы XIV ст. Ашмяны, верагодна, атрымалі статус горада ад Вітаўта. У 1398 упершыню згаданы касцёл у горадзе. Не пазней 1407 г. у Ашмянах з'явіўся кляштар францысканцаў (у літаратуры яго заснаванне часам памылкова адносяць да пачатку 16 ст.). У 1402 крыжакі зноў напалі на Ашмяны, але сустрэлі рашучы супраціўленне і мусілі адступіць у бок Меднікаў. З 1413 г. Ашмяны ўваходзяць у склад Віленскага ваяводства. У 1432 у Ашмянах адбыўся замах на жыццё Свідрыгайлы, які даў пачатак шматгадовай феадальнай вайне; тут жа, у ваколіцах Ашмян, праз некалькі месяцаў адбылася першая значная бітва паміж дзвюма партыямі. У 2-й палове XIV ст. Ашмяны, «будучы месцапрабываннем княжацкім», «пачалі забудоўвацца па тыпе гарадоў» (левабярэжжа Ашмянкі), а першапачатковае паселішча засталося з назвай Старыя Ашмяны (правабярэжжа).У 1519 горад разбураны маскоўскім войскам. З XVI ст. цэнтр павета. У гады Рэфармацыі Мікалай Радзівіл «Руды» заснаваў тут кальвінскі збор, горад зрабіўся адным з найвядомейшых цэнтраў кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім. Падчас войнаў сяр. XVII — пач. XVIII ст. Ашмяны зноў былі разбураныя. У 1655, 1661 і 1677 вызваляліся ад падаткаў з прычыны разбурэнняў, учыненых маскоўскімі захопнікамі. У 1667 земскі пісар А. Пачобут-Адляніцкі фундаваў кляштар дамініканцаў (з ліквідаванага касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў 1873 збудавалі капліцу на месных каталіцкіх могілках). Да 1683 адносіцца першы надзейна вядомы прывілей на гарадское права (ад Яна Сабескага)[1]. У 1702 г. горад заняты шведскім войскам (Паўночная вайна 1700—1721 гг.). У 1792 Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зацвердзіў герб горада. Падчас паўстання 1794 у горадзе размяшчаўся штаб паўстаніцкага войска Я. Ясінскага, фарміраваўся атрад М. К. Агінскага. 21 мая і 8 ліпеня 1794 г. адбыліся баі паўстанцаў з карнікамі.

План горада Ашмяны 1798 г.
План горада Ашмяны сяр. XIX ст.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) на правах павятовага горада Ашмяны ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі; у 17961801 гг. Знаходзіліся ў складзе Літоўскай, з 9.9.1801 г. — Віленскай губерняў (да 1920). 5 жніўня 1800 г. скасаваны герб горада. У ліпені-снежні 1812 г. акупіраваны французскімі войскамі, каля Ашмян адбыліся жорсткія баі, горад часткова спалены. У вясну 1831 Ашмяны моцна пацярпелі пры падаўленні паўстання, многія жыхары горада былі забіты; гэтая падзея, «ашмянская разня», стала адным з важных сімвалаў у польска-літоўскай антыцарскай літаратуры. Рэвалюцыйнымі дзеяннямі кіравалі П.Важынскі і К.Пшаздзецкі. 2 лютага 1837 г. горад выключаны з прыватнаўласніцкага стану (належыў генерал-маёру Канчалаву, з 1830 г. — генеральшы Лукашынавай). 9 чэрвеня 1845 г. гораду нададзены другі герб (праіснаваў да 1917). У 1840 г. пабудавана першая вядомая праваслаўная царква ў Ашмянах (Богаяўленская, драўляная). Уласнасцю дзяржавы ў 1847 г. стала і староства. У 1850 г. закрыты дамініканскі касцёл. Падчас паўстаня 1863—1864 у ваколіцах Ашмян дзейнічалі паўстанцкія аддзелы З. Мінейкі, Г. Чаховіча, К. Ясевіча.

З верасня 1915 г. па студзень 1919 г. Ашмяны акупіраваны германскімі войскамі. З 1.1.1919 г. у складзе БССР, пазней Літоўска-Беларускай ССР, з красавіка 1919 г. па ліпень 1920 г. пад польскай уладай. Паводле дагавору паміж РСФСР і Літвой ад 12.7.1920 г. прадугледжвалася перадача Ашмян Літве, але яна не адбылася, бо 2.10.1920 г. у горад уведзены часці т.зв. польска-беларускай дывізіі на чале з генералам Жалігоўскім. У кастрычніку 1920 г. — сакавіку 1922 г. уваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 г. — у склад Польшчы, цэнтр павета Віленскага ваяводства. Пасля аб'яднання Заходняй Беларусі з БССР (1939) Ашмяны — раённы цэнтр Вілейскай1940), Маладзечанскай1944), Гродзенскай (з 1960) абласцей. З 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Вызвалены часцямі 3-й, 19-й гв. танкавай і 2-й гв. мотастралковай брыгад 3-га гв. танкавага корпуса 5-й гв. танкавай арміі і 31-й гв. стралковай дывізіі 11-й гв. арміі.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка насельніцтва Ашмян (XIX-пач. XXI ст.)

Колькачць жыхароў горада паводле перапісаў, рэвізкіх казак і іншых крыніц:

  • XVIII ст.: 1728 — 1791; 1791 — каля 1000.
  • XIX ст.: 1804 — 746; 1811 — 1850; 1825 — 1022 (730 мужчын, 292 жанчыны); 1833 — 797 (387 мужчын, 410 жанчыны); 1840 — 1692; 1841 — 1725; 1848 — 4115 (2198 мужчын, 1917 жанчын; яўрэяў 2018); 1859 — 3066; 1861 — 3733; 1863 — 3317; 1865 — 3988 (2045 мужчын); 1871 — 4546; 1880 — 5050 (з іх 2175 каталікоў, 352 праваслаўных, 3 евангелісты, 2501 яўрэяў, 18 магаметанаў); 1888 — 4988 (2422 мужчыны, 2566 жанчын); 1895 — 5156; 1896 — 6218 (3099 мужчын, 3119 жанчын); 1897 — 7214; 1900 — 7506.
  • XX ст.: 1904 — 7675; 1909 — 7953; 1914 — 8200; 1921 — 3442; 1927 — 6000; 1931 — 7414; 1939 — 8668; 1945 — 3460; 1948 — 5581; 1959 — 6900; 1970 — 9600; 1975 — 10 000; 1980 — 12 800; 1985 — 14 100; 1990 — 15 200; 1995 — 16 000; 1999 — 16 100; 2000 — 15 068.
  • XXI ст.: 2002 — 15 100; 2004 — 14 900; 2005 — 14 785; 2006 — 14 588; 2007 — 14 467; 2008 — 14 350; 2009 — 14 559; 2010 — 14 804; 2011 — 15 046.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя развіцця прамысловасці[правіць | правіць зыходнік]

Дражджавы завод і былая гарадская электрастанцыя

У 1861 г. у Ашмянах было толькі 5 прадпрыемстваў — 4 гарбарныя заводы і вадзяны млын. На заводах працавала 11 чалавек.
У 1884 г. заводамі валодалі: вінакурна-дражджавымі (было 2) — купцы 2-й гільдыі Лейба Стругач і Абрам Богад; гарбарнымі — Овель Піктушанскі, Лейзер Біох, Іцка Саладуха, Янкель Саладуха, Маркел Чашын (у доме Гірша Дорскага), Мордух Закс, Шлёма Гершатар, сыны І. Г. Саладухі — Мордух і Янкель, піваварным — Іосіф Есельсон; тытунёвай фабрыкай — Борух Рындзінскі і Шлёма Гершатар, заводам мінеральных вод — Берка Данішэўскі; друкарняй — Зыська Мекель, заводам ізюмнага віна — Юлья Шміт; вапнавым заводам — Абрам Левін, бляшавым заводам — Соня Блехер і г.д. Толькі млын належыў гораду, аднак яго арандаваў купец 2-й гільдыі Хаім Гурвіч. Колькасць рабочых найбольшая была ў 1884 г. на тытунёвай фабрыцы (22 разам з уладальнікамі) і вінакурна-дражджавым заводзе (11 разам са Стругачам).
У 1899 г. у горадзе стала 15 прадпрыемстваў: 7 гарбарных заводаў, 1 вінакурны, 1 цагельны, 1 лесапільны, 1 завод мінеральных вод, 1 ваўнамыйка, 1 бойня, 1 саладоўня, 1 вадзяны млын; працавала 276 рабочых. Усе прадпрыемствы і млын знаходзіліся ў прыватных руках. Уладальнікамі ашмянскіх прадпрыемстваў, як відаць з пераліку, з'яўляліся ў большасці яўрэі. У іх руках знаходзіўся і гандаль. Аднак калектывы прадпрыемстваў былі шматнацыянальнымі.

У польскі час флагманам прамысловасці не толькі павета, але і Віленскага ваяводства лічыўся дражджавы завод (адзінае прадпрыемства другой катэгорыі ваяводства). Можна дапоўніць, што завод пачаў адбудоўвацца ў 1921 г., а ў наступным годзе Абрам і Давід Стругачы атрымалі дазвол на пуск прадпрыемства. У 1924 г. на ім працавала 9 чалавек, у 19341937 гг. — 33 работнікі, завод уваходзіў у картэль «Таварыства вытворцаў дражджэй», разам з аналагічным заводам у Нова-Вільні ў 1929 г. ашмянскія дражджавікі выпусцілі 10 % ад прадукцыі ўсёй дражджавой прамысловасці Польшчы. У Ашмянах у 1927 г. меліся, акрамя дражджавога завода, гарэлачная фабрыка, гарбарныя заводы Дынерштэйна, Б.Бунімовіча і Качмера, Каца, Порта, бойня К.Руткоўкскага, фабрыкі цукерак Б.Эпштейна і А.Рубінсона, М.Мельніка, Святога, фарбавальная майстэрня М.Лапідуса, тытунёвая фабрыка, тартак Л.Стругача і іншыя нязначныя прадпрыемствы. Існавала тэлефонная станцыя. Працавала гарадская электрастанцыя. Яе перавезлі ў Ашмяны з Лошы, дзе ў свій час пабудавалі немцы для патрэб фронту. У 1926 г. уведзена новая, якая рэканструявана ў 1931 г., затым узнікла яшчэ адна — прыватная.

Сучасныя прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай (мясакамбінат, сыраробны, дражжавы заводы, хлебакамбінат, ААТ «Белкофе»), радыётэхнічнай (ААТ «Радыётэхніка»), будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Ільнозавод. Тыпаграфія. Шэсць будаўнічых і дарожна-будаўнічых арганізацый. 45 магазінаў. Тры аддзяленні банкаў, 4 страхавыя кампаніі. Гасцініца «Ашмяны».

Інвестыцыі[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе аўстрыйскі інвестар заявіў аб планах па будаўніцтве у Ашмянах завода па вытворчасці дражджавога экстракту [2].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча. Дзейнічаюць дом культуры і кінатэатр.

У 2001 і 2010 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[3][4].

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы, звязаныя з Ашмянамі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, Warszawa, 2004, s.314
  2. У Ашмянах пабудуюць завод па вытворчасці дражджавога экстракту//«Рэгіянальная газета»
  3. На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  4. Ашмяны прынялі «Адну зямлю»//«Рэгіянальная газета»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jankowski Cz. Powiat Oszmiański. Cz. I. — Petersburg, 1897.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры: Гродзенская вобласць / АН БССР; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Беларуская савецкая энцыклапедыя; Рэдкалегія: С. В. Марцэлеў (галоўны рэдактар), М. М. Бірукова, М. В. Бірыла і іншыя. — Мн.: БелСЭ, 1986.
  • Краўцэвіч А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст.: Планіроўка, культурны слой / А. К. Краўцэвіч; Навуковы рэдактар М. А. Ткачоў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 171 с.