Горад Базель

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Базель
Basel
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 47°33′02″ пн. ш. 7°35′28″ у. д. / 47.550556° пн. ш. 7.591111° у. д. (G) (O) (Я)47°33′02″ пн. ш. 7°35′28″ у. д. / 47.550556° пн. ш. 7.591111° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Швейцарыя
Часавы пояс UTC+1

Базель (Швейцарыя)
Базель
Базель

Базель (ням.: Basel, фр.: Bâle) — горад у Швейцарыі. Адміністрацыйны цэнтр кантону Базель-Штат. Трэці (пасля Цюрыху і Жэневы) горад у Швейцарыі па колькасці жыхароў. Знаходзіцца на перасячэнні межаў Швейцарыі, Германіі і Францыі. Базель падзеляецца на дзве часткі: Малы Базель (ням.: Kleinbasel) і Вялікі Базель (ням.: Grossbasel).

Змест

[правіць] Гісторыя

Старажытныя паселішчы захаваліся ў наваколлі Базеля з часоў існавання Рымскай імперыі. Найбольш вядомае селішча Аўгуста Раўрыка знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад сучаснага Базеля ўверх па Рэйне. Але знойзденыя і больш старажытныя кельцкія селішчы, нават з фартыфікацыямі ў асяродзі сучаснага горада. На месцы самога горада на ўзгорку, праз які цячэ Рэйн, быў заснаваны замак.

Першыя здагадкі пра Базель сустракаюцца ў дакументах з 374 г.

З 999 г. да эпохі Рэфармацыі Базелем кіравалі біскупы. Герб горада ў выглядзе посаха ўвасабляе памяць аб гэтым перыядзе.

У 12251226 гадах быў пабудаваны мост цераз Рэйн і заснаваны «Малы Базель», дзеля абароны гэтага маста.

У 1356 годзе буйны землятрус разбурыў шмат у горадзе і асяродзі, у тым ліку і некалькі замкаў князёў. Тады горад прапанаваў альтэрнатыву аднаўленьню замкам — двары ў горадзе ў абмен на ваенную абарону.

На працягу 15 стагоддзя Базель з'яўляўся цэнтрам хрысціянскай каталіцкай палітыкі. У горадзе знаходзілася Базельская рада (14311449), на якой у 1439 годзе быў абраны Антыпапа Фелікс V.

У 1495 годзе Базель быў уключаны у Верхне-Рэйнскую імперскую акругу. Але ў 1500 г., і фактычна ў 1501 г. горад выйшаў са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі і далучыўся да Швейцарскай канфедэрацыі ў якасці 11 кантона.

У 1536 г. ў Базелі выдаецца першае выданне трактату Джона Кальвіна «Навучанне хрысціянскай веры», што дало пачатак Кальвінізму.

Акрамя культурнага, Базель з'яўляецца і палітычным цэнтрам.

У 1897 у Базелі адбыўся Сусветны яўрэйскі кангрэс на якім была заснавана Сусветная яўрэйская арганізацыя. Названая арганізацыя зрабіла буйны уплыў на стварэнне дзяржавы Ізраіль.

У 1912 у Базелі адбыўся Другі Інтэрнацыянал у сувязі з пачаткам Першай балканскай вайны.

[правіць] Адукацыя

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах