Горад Бангалор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Бангалор
Bangalore
BangaloreMontage.png

Каардынаты: 12°58′00″ пн. ш. 77°34′00″ у. д. / 12.966667° пн. ш. 77.566667° у. д. (G) (O) (Я)12°58′00″ пн. ш. 77°34′00″ у. д. / 12.966667° пн. ш. 77.566667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Горад з
Плошча
709,5 км²
Вышыня цэнтра
920 м
Насельніцтва (2010)
5,4 млн. чалавек
Шчыльнасць
7,7 чал./км²
Афіцыйны сайт

Бангалор (Індыя)
Бангалор
Бангалор

Бангалор (англ.: Bangalore, кан.: Bengaluru (ಬೆಂಗಳೂರು)) — горад у Індыі, адміністрацыйны цэнтр штата Карнатака. Размешчаны на плато Дэкан, у паўднёва-ўсходняй частцы штата, Бангалор — трэці па колькасці насельніцтва горад Індыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасяленне на месцы Бангалора ўзнікла каля 900 да н.э. Сучасны горад заснаваны ў 1537 г. Кемпі Гаўдай, чыноўнікам Віджаянагарскай імперыі. У 1799 г. быў акупаваны англічанамі і інкарпараваны ў склад брытанскіх валоданняў як цэнтр губернатарства. Лічыўся адным з самых "брытанскіх" гарадоў Індыі. З 1947 г. - сталіца індыйскага штата Карнатака.

Сёння гэта істотны прамысловы, навуковы і адукацыйны цэнтр краіны. Асноўныя галіны індустрыі: цяжкае машынабудаванне, аэракасмічная, тэлекамунікацыйная, праграмнага забеспячэння, ваенная. Бангалор называюць «Крэмянёвай далінай» Індыі за яго вагу ў ІТ-галіне краіны. У 2009 Бангалор быў уключаны ў спіс сусветных гарадоў у якасці сусветнага горада тыпу бета ("Beta World City").

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Адна з цэнтральных плошчаў Бангалора мае імя горада-пабраціма Мінска.
  • Палац султана Тыпу (XVIII ст.)
  • Відханасудха, гранітны будынак Сакратарыяту і Заканадаўчага сходу (1956 г.).
  • Батанічны сад Лалбах (1760 г.).
  • Парк Марка Кубона (1861 г.), які займае 121 га.
  • Дзяржаўны музей (1876 г.).
  • Сабор Св. Марка (1812 г.) у стылі неакласіцызму.
  • Царква Св. Андрэя (1867 г.) у неагатычным стылі.
  • Палац Раджбхаван (1831 г.), былая рэзідэнцыя брытанскага губернатара.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]