Горад Барселона, Венесуэла
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||
|
|
||||||||
Барселона (ісп: Barcelona) — сталіца венесуэльскага штата Ансаатэгі. Колькасць насельніцтва складае 424.819 жыхароў (на 2005 год).
[правіць] Гісторыя
Барселона была заснавана першапачаткова як Nueva Barcelona del Cerro Santo (па-беларуску. «Новая Барселона на святым пагорку») ў 1638 годзе Хуанам Орпі, выхадцам з горада П'ера побач з каталонскай сталіцай, які жыў і вывучаў заходняе права ў Барселоне. Ён лічыцца апошнім канкістадорам Венесуэлы. Пад яго кіраўніцтвам былі заваяваныя тэрыторыі індзейцаў-куманагота, якія жылі на месцы сённяшняй Барселоны.
