Горад Барысаў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Барысаў
|
БАРЫСАЎ — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Барысаўскага раёна, на р. Бярэзіна. За 71 км на паўночны ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. Насельніцтва 150 тыс. чал. (2009).
|
[правіць] Гісторыя
Паводле археалагічных даследаванняў, узнік у пач. 12 ст., паводле сведчання В. Тацішчава заснаваны ў 1102 полацкім князем Барысам Усяславічам, паводле іншых неверагодных звестак — у 1032 вял. кн. кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам. Гарадзішча старажытнага Барысава размяшчалася на левым беразе р. Бярэзіна. Упершыню згадваецца ў Лаўрэнцеўскім летапісе пад 1127. У 13—14 ст. тут быў пабудаваны замак.
Верагодна, у першай палове 14 ст. адбыўся перанос Барысава з першапачатковага места (зараз – гарадзішча ў вёсцы Старабарысаў) на новае, у 4 км ніжэй па цячэнні Бярэзіны. Драўляны замак быў пабудаваны на востраве ў пойме ракі, злева ад яе галоўнага рэчышча, прыблізна ў 1,5 км на паўночны захад ад сучаснага аўтамабільнага маста.
У канцы 14 ст. Барысаў разам з навакольнай воласцю падпарадкоўваўся непасрэдна вялікаму князю Вітаўту. Апошні ў 1396 выдаў «борысовцам» адмысловы прывілей, у якім вызначаў парадак прыёмкі і ўліку мядовай даніны.
Горад моцна пацярпеў у выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667.
У 1563 Барысаў атрымаў магдэбургскае права. У 1563—1569 цэнтр староства, належаў Агінскім, Радзівілам. З 1569 у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства.
З 1793 у складзе Расійскай імперыі, з 1795 цэнтр павета. У 1796 атрымаў герб. У вайну 1812 (26-29.11.1812) каля Барысава быў нанесены значная параза французскай арміі падчас яе пераправы праз р. Бярэзіна.
У 1905 заснаваны Барысаўскі шкло-хрустальны купецкі завод.
З 1924 цэнтр раёна, у 1924—1927 — акругі. З 27.9.1938 – горад абласнога падпарадкавання.
У Вялікую Айчынную вайну Барысаў акупанты на тэрыторыі горада 6 лагераў смерці, дзе знішчылі больш 33 тыс. чалавек.
У 2006 адбылося аб'яднанне горада Барысава і Барысаўскага раёна ў адзіную адміністратыўную структуру – Барысаўскі раён з адміністратыўным цэнтрам у г. Барысаве.
[правіць] Герб i сцяг
Герб: у срэбным noлi «барочнага» шчыта на траве срэбная брама памiж дзвюма вежамi пад чырвоным дахам, над якiмi на срэбным воблаку cтаiць Святы Пётр з двума ключамi ў руцэ.
Сцяг: прамавугольнае палотнiшча з адносiнамi шырынi i даўжынi як 1:2, якоe складаецца з трох гарызантальных палосаў: чырвонай, у адну чвэрць шырынi, белай (срэбнай), у дзве чвэрці i зялёнай, у адну чвэрць; пасярэдзiне вонкавага боку — выява Святога Пятра з ключамі ў руцэ.
Вядомы зараз гiстарычны герб Барысава быў дараваны гораду 14 чэрвеня 1792 г. каралём Станiславам Аўгустам Панятоўскiм.
[правіць] Дэмаграфія
- 2005 — 150 тыс. чал.
- 2006 — 149,9 тыс. чал.
- 2007 — 149,7 тыс. чал.
- 2009 — 150,0 тыс. чал.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, харчовай, швейнай, хімічнай і хіміка-фармацэўтычнай прамысловасці, па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш. Гасцініцы: «Бярэзіна», ААТ «БАТЭ», РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Экран».
[правіць] Культура
Барысаўскі аб'яднаны музей. Дзейнічае народны тэатр.
[правіць] Спорт
ФК БАТЭ — шматразовы чэмпіён Беларусі па футболе. Гарадскі стадыён у Барысаве акрэдытаваны для правядзення міжнародных матчаў па футболе.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Уваскрасенскі сабор (1874)
- Гандлёвыя рады (1806—1823)
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (1806—1823)
- Будынак чыгуначнага вакзалу (пач. 20 ст.)
- Вялікая Сінагога (пач. 20 ст.)
- Жылыя дамы (пач. 20 ст.)
- Сінагога "Хеўрэ Тылім" (1911)
- Чычагоўскія Батарэі (1812)
[правіць] Вядомыя асобы
- А. Д. Трусаў (1835—1886), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў
- Язэп Адамовіч (1897—1937), беларускі і савецкі дзяржаўны дзеяч
- А. А. Анікейчык (1932—1989), народны мастак, скульптар
- Андрэй Арамнаў (нар. 1988), алімпійскі чэмпіён і рэкардсмен свету па цяжкай атлетыцы


