Горад Бат

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Бат
Bath
Royal.crescent.aerial.bath.arp.jpg
«Каралеўскі паўмесяц» у Баце

Каардынаты: 51°22′51″ пн. ш. 2°21′37″ з. д. / 51.380833° пн. ш. 2.360278° з. д. (G) (O) (Я)51°22′51″ пн. ш. 2°21′37″ з. д. / 51.380833° пн. ш. 2.360278° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Цырыманіяльнае графства
Унітарная адміністрацыйная адзінка
Заснаваны
43 год
Ранейшыя назвы
лац.: Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia
Горад з
Насельніцтва (2001)
83,992 тыс. чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
01225

Бат (Вялікабрытанія)
Бат
Бат

Бат (англ.: Bath [ˈbɑːθ], лац.: Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia) — горад у цырыманіяльным графстве Сомерсет на паўднёвым захадзе Англіі, які знаходзіцца ў 156 км на захад ад Лондана і ў 21 км на паўднёвы ўсход ад Брысталя. Насельніцтва горада — 83,992 чалавек[1]. Статус горада быў нададзены Бату каралевай Елізаветай I у 1590 годзе[2] і стаў адміністрацыйна самастойнай адзінкай у 1889 годзе, што дало яму адміністрацыйную незалежнасць ад графства Сомерсет. Калі ў 1974 годзе было ўтворана графства Эйван, горад Бат увайшоў у яго склад. З 1996 года, калі графства Эйван было ліквідавана, Бат дагэтуль з'яўляецца галоўным цэнтрам унітарнай адміністрацыйнай адзінкі Бат і Паўночна-Усходні Сомерсет.

Упершыню Бат быў заснаваны рымлянамі ў 43 г. да н.э. як спа-курорт з лацінскім імем Aquae Sulis («воды Сулі́са»). Згодна з вуснай традыцыяй лічыцца, што Бат быў вядомы і раней[3]. Рымляне пабудавалі рымскія бані і палац на памежных гарадскіх халмах у даліне ракі Эйван каля тэрмальных мінеральных крыніц, якія з'яўляецца адзінымі натуральна ўзнікаючымі тэрмальнымі крыніцамі ў Вялікабрытаніі[4]. Англійскі кароль Эдгар быў каранаваны ў бацкім абацтве ў 973 годзе[5]. Нашмат пазней, у Геаргіянскую эпоху, горад стаў папулярным спа-курортам, што прывяло да яго буйнога пашырэння. Шматлікія ўзоры геаргіянскай архітэктуры, пабудаванай адмысловым з бацкага каменя захаваліся і пагэтуль.

Бат быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ў 1987 годзе. Горад мае шэраг тэатраў, музеяў і іншых культурных і спартыўных будынкаў, якія паспрыялі станаўленню гэтага горада, як асноўнага турыстычнага цэнтра, які мае больш за мільён сталых наведвальнікаў і 3.8 мільёна дзённых турыстаў штогод[6]. Горад таксама мае два ўніверсітэты і некалькі школ і каледжаў. У Баце буйны сектар сферы паслуг, развіваюцца інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, разам з сектарам інтэлектуальнай эканомікі, якія забяспечваюць працаўладкаванасць насельніцтва Бата і прымежнай тэрыторыі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Са славутасцей горада вылучаюцца: Кінгстан-сквер і Квінс-сквер («плошча каралевы»); упадабанымі месцамі для шпацыраў служаць — Вікторыя-парк і Сідней-гардэн. Кафедральная або царква абацтва, пабудаваная ў 14951582 гадах у гатычным стылі, з высокай (у 52 м) вежай, належыць да самых маштабных пабудоў сярэднявечнай Англіі. З іншых грамадскіх будынкаў выдатныя ратуша (Guildhall), пабудаваная ў 1780 годзе, з прасторнымі заламі і выдатным пры ёй музеем рымскіх старажытнасцей, шырокі будынак рынка, будынак клуба, 2 тэатра, два грандыёзных манежа і сем гарадскіх бальніц.


Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Бат з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Зноскі

  1. Bath and North East Somerset District Council : Population Statistics (англ.) 
  2. "Civic Insignia". City of Bath. (англ.) 
  3. (2005) History of Bath's Spa Bath Tourism Plus (англ.) 
  4. "City of Bath World Heritage Site Management Plan". Bath and North East Somerset. (англ.) 
  5. "Edgar the Peaceful". English Monarchs – Kings and Queens of England. (англ.) 
  6. "Bath in Focus". Business Matters. (англ.) 
Bath Abbey and Entertainer - July 2006.jpg
Bath Pulteney Bridge.JPG
Roman baths.jpg
Сярэднявечнае Бацкае абацтва Палтні-Брыдж (1773, арх. Роберт Адам) Раскапаныя археолагамі рымскія тэрмы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гарады Вялікабрытаніі Шаблон:Сусветная спадчына Вялікабрытаніі