Баўска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Баўска)
Горад
Баўска
лат.: Bauska
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
краявы горад
Рэгіён
Край
Каардынаты
Заснаваны
1609
Плошча
6.3 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
9348[1] чалавек (2016)
Шчыльнасць
1582.9 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+371) 639
Паштовыя індэксы
LV-3901[2]
Код ATVK
0400201[3]
Афіцыйны сайт
Баўска на карце Латвіі
Баўска (Латвія)
Баўска

Ба́ўска (лат.: Bauska , да 1920 руск.: Бауск, ням.: Marienland або Bauske) — горад, цэнтр Баўскага края Латвіі. Насельніцтва 10 393 жыхароў (2005). Плошча 6,1 км². Знаходзіцца за 66 км на поўдзень ад Рыгі ля зліцця рэк Муса і Мэмэлэ (якія ўтвараюць Ліелупэ). Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Іецава (за 26 км). У гісторыі горада пакінулі свой след Лівонская вайна (1558—1583), Трыццацігадовая вайна (1618—1648), Паўночная вайна (1700—1721), чума 1711 года, паход Напалеона 1812 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Баўск быў заснаваны Тэўтонскімі рыцарамі ў 1443 годзе, стаў горадам у 1511 годзе. Поўныя правы горада атрымаў у 1609.

Замак Баўска быў заснаваны ў 1456 годзе ландмайстрам нямецкага ордэна ў Лівоніі Іаанам фон Менгедэ (таксама называўся Бушэ, Бушэнбарг і Баўшкенбург). У 1625 годзе замак быў узяты шведамі, падчас Паўночнай вайны ў 1705 годзе — рускімі.

У 1705 годзе ўмацаванні замка былі разбураны, і з тых часоў ён незаселены. Захаваліся разваліны замка, а ў апошнія гады ён быў адрэстаўраваны.

У 1855 годзе ў Баўску налічвалася 6532 жыхароў. Усяго ў Баўскім павеце, Курляндскай губерні Расіі налічвалася 56804 жыхароў. У той час у горадзе знаходзіліся праваслаўная капліца, лютэранская царква, дзве сінагогі. Таксама меліся гарбарны і цагляны заводы і два бровары. Штогадовы кірмаш праводзіўся з 12 па 17 кастрычніка.

Да 1 ліпеня 2009 года горад уваходзіў у склад Баўскага раёна.

Эканоміка, прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Філіялы плодакансервавага і тэкстыльнага камбіната «Саўлэ».

2 бровары:

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Баўскі замак

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]