Горад Белінцона
| Горад
Белінцона
Bellenz
|
||||
|
|
Белінцона — галоўны горад швейцарскага кантона Тычына. Горад размешчаны ля падножжа Альпаў на ўсход ад ракі Тычына на вышыні 230 метраў над узроўнем мора.
[правіць] Насельніцтва і эканоміка
На 2008 год у горадзе пражывала 17286 жыхароў. Гэта другі па колькасці насельніцтва горад у кантоне пасля Лугана. Большая частка насельніцтва гаворыць па-італьянску.
Белінцона з'яўляецца важным транспартным вузлом, праз які праходзяць аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі, якія вядуць да перавала Сен-Гатард. Праз горад праходзяць дзве аўтамагістралі А2 Базель - Гатард - Белінцона - Лугана і А13 Санкт-Маргрэтэ - Курэй - Сан - Бэрнардына - Белінцона. Сен-Гатардскай чыгунка з Люцэрна таксама праходзіць праз Белінцону.
Аснову мясцовай прамысловасці ўтварае машынабудаванне. Асноўным працадаўцам з'яўляецца Швейцарская федэральная чыгунка.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Белінцона