Горад Бербера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Бербера

Каардынаты: 10°26′00″ пн. ш. 45°00′00″ у. д. / 10.433333° пн. ш. 45° у. д. (G) (O) (Я)10°26′00″ пн. ш. 45°00′00″ у. д. / 10.433333° пн. ш. 45° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Насельніцтва (2000)
каля 200 тыс. чалавек
Шчыльнасць
5 чал./км²
Часавы пояс

Бербера (Самалі)
Бербера
Бербера

Бербера — горад на паўночным-захадзе дзяржавы Самалі. У цяперашні час кантралюецца самаабвешчаных Самалілендам. Адзіная абароненая гавань на паўднёвым узбярэжжы Адэнскага заліва.

Горад быў адміністрацыйным цэнтрам Брытанскага Самалі да 1941.

Збудаванне глыбакаводнага порта скончана ў 1969 годзе савецкімі вайскоўцамі будаўнікамі. Да грамадзянскай вайны ў Самалі ён выкарыстоўваўся як савецкая ваенна-марская база, пазней выкарыстоўваўся амерыканцамі. У цяперашні час выкарыстоўваецца ў якасці гандлёвага порта.

Марскім шляхам звязаны з Еменскім Адэнам, які знаходзіцца ў 255 км на поўнач. Аўтамабільнымі дарогамі горад злучаны з самалійскімі кантынентальнымі гарадамі Харгейса (150 км) і Буран (120 км), а таксама са сталіцай суседняй Эфіопіі Адыс-Абеба (790 км).