Горад Бон, Францыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Бон
фр.: Beaune
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 47°01′00″ пн. ш. 4°50′00″ у. д. / 47.016667° пн. ш. 4.833333° у. д. (G) (O) (Я)47°01′00″ пн. ш. 4°50′00″ у. д. / 47.016667° пн. ш. 4.833333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Францыя
Статус Раённы цэнтр
Рэгіён Бургундыя
Раён Кот-д’Ор
Першае згадванне XIII стагоддзе
Плошча 31,3 км²
Вышыня цэнтра 193
407 м
Афіцыйная мова французская
Насельніцтва (1999) 22 916 чалавек
Шчыльнасць 732 чал./км²
Этнахаронім фр.: les beaunois
Тэлефонны код +33-2
Паштовы індэкс 21200
Афіцыйны сайт http://beaune.fr/
(фр.) 

Бон (Францыя)
Бон
Бон

Бон (фр. Beaune) — горад у Францыі, цэнтр аднайменнай супрэфектуры дэпартамента Кот-д'Ор. Насельніцтва Бона на 1 студзеня 2000 года складала 22.916 чал.

Змест

[правіць] Гісторыя

Горад узнік на месцы паселішча кельтаў, якія прыйшлі сюды з усходу ў V стагоддзі да н.э. Яны назвалі горад «Белена» (фр.: Belena) у гонар ушанаванай імі багіні бягучай вады Белоны (фр.: Belonos).

Юлій Цэзар, заваяваўшы Галію прынёс сюды ўвесь пантэон рымскіх багоў, у тым ліку і Апалона, імя якога было сугучна назве горада. Пазней салдаты раскватараванага тут VIII легіёна «Augusta» распаўсюджвалі тут культ бога Мітры, які, аднак, не ўтрымаўся. У IV стагоддзі святы Марцін прынёс сюды хрысціянства. Разбураныя ўмацаванні горада, былі адноўлены «на месцы паганскай святыні».

У V стагоддзі па замёрзлым Рэйне сюды прыйшло германскае племя бургундаў, якія далі мясцовасці сучасную назву. Іх прынцэса Клатыльда выйшла замуж за правадыра франкаў Хлодвіга I з роду Меравінгаў, які прыняў хрысціянства. У VIII стагоддзі месца спазнала кароткачасовае нашэсце арабаў. Бон быў галоўным горадам Бургундыі пакуль яе сталіцай не стаў горад Дыжон.

[правіць] Славутасці

З Сярэднявечча тут захавалася гарадcкая сцяна даўжынёй каля 2 км, а таксама шматлікія пабудовы XVXVI стагоддзяў. Будаўніцтва царквы было распачата ў 1120 годзе, і пасля пабудовы яна лічылася «дачкой Клюні». Затым ёй быў нададзена аблічча, уласцівае будынкам эпохі бургундcкага рамантызму. У галоўным алтары знаходзяцца дываны з поўсці і шоўку з выявай сцэн з жыцця Дзевы Марыі. У былым палацы герцагаў Бургундыі зараз размяшчаецца вінны музей. Але галоўнай славутасцю горада з'яўляецца былы шпіталь, пабудаваны ў 14431457 гадах.

[правіць] Галерэя

[правіць] Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

[правіць] Вонкавыя спасылкі

Шаблон:Камуны кантона Бон-Поўнач

Шаблон:Камуны кантона Бон-Поўдзень

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах