Горад Брно
Горад
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
|
Брно на Вікісховішчы
|
Брно (чэш. Brno) — горад у Чэхіі, сталіца Паўднёвамараўскага края, знаходзіцца каля зліцця рэк Світавы і Свраткі. Вялікі эканамічны, прамысловы і культурны цэнтр. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт Брно-Туржаны.
Па дадзеных перапісу 2009 г. у горадзе пражывае 405 405 чал. Клімат умерана кантынентальны.
У горадзе захавалася вялікая колькасць помнікаў архітэктуры.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Упершыню ўзгадваецца як замак у 1091 годзе. З канца 11 стагоддзя цэнтр удзельных княстваў Пржамысловічаў, з канца 12 стагоддзя рэзідэнцыя мараўскага маркграфа. У 1243 г. абвешчаны вольным каралеўскім горадам, значнае развіццё атрымаў у 13-15 стагоддзях. У 1526-1918 пад уладай Габсбургаў, адміністрацыйны, гаспадарчы і культурны цэнтр Маравіі. З 1918 г. у складзе Чэхаславацкай рэспублікі, з 1969 г. у Чэшскай рэспубліцы.
Архітэктура [правіць]
Гістарычнае ядро горада размешчана на рачных тэрасах паміж скалістымі пагоркамі Шпільберк і Петраў. Горад 13—16 стагоддзяў (з ірэгулярнай планіроўкай, вузкімі вуліцамі, авальнымі ў плане ўмацаваннямі) перабудаваны ў 17—18 стагоддзях і асабліва ў 19—20 стагоддзях. За межамі гістарычнага цэнтра радыяльныя праспекты з пабудовамі ў духу эклектызму, стылю мадэрн і функцыяналізму. Сярод помнікаў архітэктуры замак на пагорку Шпільберк (13—18 ст.), сабор Святых Пятра і Паўла (14—19 ст.), Старая (14—16 ст.) і Новая ратушы (16—18 ст.), рэнесансавыя дамы, Дытрыхштэйнскі палац (1616—1619, барока, цяпер Мараўскі музей). Комплекс Міжнароднага прамысловага кірмашу (з 1920-х г.), Мараўскі банк (1930-31, архітэктар Б. Фукс), віла «Тугендхат» (1930—1931, архітэктар Л. Міс ван дэр Роэ) пабудаваны ў стылі функцыяналізму.
Адукацыя [правіць]
- Філіял Чэшскай АН
- Акадэмія музычных мастацтваў
- Універсітэт
Культура [правіць]
- Міжнародны музычны фестываль
- Тэатр оперы і балета Л.Яначака
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (Т. 3).
У Сеціве [правіць]