Горад Брысбен
| Горад
Брысбен
Brisbane
|
||||||||||||||
|
|
||||||||||||||
БРЫСБЕН (англ.: Brisbane) — горад у Аўстраліі. Адміністрацыйны цэнтр штата Квінслэнд. Насельніцтва - 1,8 млн чалавек, гэта трэці па колькасці (пасля Сіднея і Мельбурна) горад краіны.
Размешчаны ў лукавіне ракі Брысбен прыблізна 23 км ад яе вусця.
Гісторыя[правіць]
На тэрыторыі сучаснага Брысбена спрадвеку насялялі абарыгены.
У 1823 даследчая група на чале з Джонам Окслі спусцілася ўніз па рацэ Брысбен і дайшла да адзнакі, якая зараз вядомая як Брысбенскі бізнес-цэнтр.
Квінслэнд утварыўся ў 1859, і Брысбен, які атрымаў назву ў гонар генерала Томаса Брысбена, быў абвешчаны яго сталіцай.
Характэрна, што ў той час Брысбен не з'яўляўся горадам. Ён уяўляў сабой дваццаць асобных муніцыпалітэтаў, і толькі ў 1925 годзе атрымаў статус горада (city).
Дэмаграфія[правіць]
Брысбен па хуткасці росту насельніцтва займае 1 месца па Аўстраліі і 2 месца ў свеце. Па афіцыйных дадзеных, у перыяд з 1999 па 2004 год насельніцтва горада вырасла на 11,5%.
Па выніках апошняга перапісу (2001), 21% насельніцтва Брысбена складаюць замежнікі, 1,7% гарадскога насельніцтва - абарыгены. Для 86,5% жыхароў горада англійская мова - асноўная (родная), астатнія 13,5% карыстаюцца англійскай як другой мовай. За англійскай па распаўсюджанасці ў горадзе ідзе кітайская мова, затым в'етнамская і італьянская.
Спасылкі[правіць]
- Brisbane City Council — Гарадскі савет Брысбена(англ.)
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Спіс гарадоў Аўстраліі |