Горад Брэгенц
| Горад
Брэгенц
Bregenz
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Брэгенц (ням.: Bregenz) - горад на крайнім захадзе Аўстрыі, сталіца федэральнай зямлі Форарльберг, размешчаны на беразе Бодэнскага возера. Насельніцтва 27 853 жыхары (на 31 сакавіка 2011).
Гісторыя [правіць]
Першае паселішча на тэрыторыі Брэгенца ўзнікла каля 1500 г. да н.э.. Каля 500 г. да н.э. сюды прыходзяць кельты: іх паселішча мае назву Брыганціён. У 15 г. да н.э. рымляне заснавалі на гэтым месцы горад Брыгантыум, які меў свой форум, базіліку, крытыя гандлёвыя рады. У 233 і 259/260 гг. горад быў разбураны алеманамі, якія крыху пазней (з 470 г.) засялілі гэтыя землі. У сярэднявеччы Брэгенц меў права ладзіць штотыднёвы рынак. З 1451 г. належыць княскай сям'i Габсбургаў. У 1647 захоплены шведамі. У 1815 годзе становіцца часткай Каралеўства Баварыі, але ў 1815 г., згодна Венскім кангрэсе, стаў часткай Аўстрыі.
Культура [правіць]
Штогод у ліпені і жніўні ў Брэгенцы ладзіцца Музычны фестываль (класіка): для гэтага на возеры пабудавана спецыяльная пляцоўка.