Горад Булонь-сюр-Мэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Булонь-сюр-Мэр
Boulogne-sur-Mer
Герб
Герб
Boulogne vue generale phare beffroi mer.jpg

Каардынаты: 50°43′20″ пн. ш. 1°36′30″ у. д. / 50.722222° пн. ш. 1.608333° у. д. (G) (O) (Я)50°43′20″ пн. ш. 1°36′30″ у. д. / 50.722222° пн. ш. 1.608333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Статус
Супрэфектура
Рэгіён
Дэпартамент
Мэр
Фрэдэрык Кювілье
Плошча
8,4 км²
Насельніцтва
45 тыс. чалавек
Паштовы індэкс
62200
Афіцыйны сайт

Булонь-сюр-Мэр (Францыя)
Булонь-сюр-Мэр
Булонь-сюр-Мэр

Було́нь-сюр-Мэр[1][2] (фр.: Boulogne-sur-Mer, лац.: Gesoriacum, Bononia) — горад на поўначы Францыі, порт у дэпартаменце Па-дэ-Кале, на беразе праліва Па-дэ-Кале. Насельніцтва 45 тыс. жыхароў (1999, з прыгарадамі — 135 тыс.). Металургія, суднабудаванне; рыбаапрацоўка.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Булонь-сюр-Мер размешчаны на беразе Ла-Манша, у 100 км на захад ад Ліля і ў 215 км на поўнач ад Парыжа, у месцы ўпадзення ў праліў ракі Льян.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавала горад кельцкае племя боі. Рымляне выкарыстоўвалі яго як асноўны марскі порт, які злучаў мацерыковую частку імперыі з Брытаніяй. Імператар Клаўдзій у 43 годзе выкарыстаў Булонь як апорную базу для арганізацыі ўварвання ў Брытанію, і да 296 года паселішча было месцам базавання рымскага флоту ў Ла-Маншы.

У Сярэднявеччы Булонь была цэнтрам аднайменнага графства. Землі графства Булонь былі аб'ектам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Францыяй і Англіяй, англічане валодалі горадам у 15541550 гадах. У 1550 годзе Булонскі мір завяршыў вайну Англіі з Францыяй і Шатландыяй, французы выкупілі горад за 400 тысяч крон.

У 1805 годзе ў раёне Булоні імператар Напалеон I размясціў Вялікую армію, збіраючыся пачаць адсюль заваёву Англіі, але гэтым яго планам не наканавана было спраўдзіцца. Падчас Другой сусветнай вайны тут размяшчалася буйная ваенна-марская база нямецкага флоту, і ў чэрвені 1944 года горад падвергнуўся масіраванай бамбардзіроўцы авіяцыяй саюзнікаў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Структура занятасці насельніцтва:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]