Горад Бурж
Горад
|
||||||||||||||
|
|
||||||||||||||
|
Бурж на Вікісховішчы
|
Бурж (фр.: Bourges, лац.: Avaricum Biturigum) — галоўны горад дэпартамента Шэр ў Францыі, на рацэ Еўры і Берыйскім канале. Гістарычна — сталіца правінцыі Беры і герцагства Берыйскага. Нас. 72480 жыхароў (1999).
Змест |
[правіць] Гісторыя
Да прыходу рымлянаў ўмацаваны Аварык быў адным з найважнейшых гарадоў Галіі, цэнтрам кельцкага племені бітурыгаў. Па некаторых ацэнках селішча мела каля 40 тысяч жыхароў. У 52 годзе да н.э. Верцынгетарыг мужна абараняў яго ад Юлія Цэзара, падчас аблогі Аварыка. Дыяклетыян зрабіў Аварык сталіцай правінцыі Аквітанія Першая.
Карл Вялікі меў ласку да Буржа і аднавіў ягонае значэнне як сталіцы Аквітаніі. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам Сярэднявечча; першы буржскі біскуп, святы Урсін, як лічыцца, жыў яшчэ ў III стагоддзі. У палітычным дачыненні сярэднявечны Бурж быў галоўным горадам герцагаў берыйскіх. Такія грамадзяне Буржа, як Жак Кёр, не мелі ў Францыі супернікаў па багаццю.
На зыходзе Стогадовай вайны Карл VII трымаў у 1422—1437 гадах у Буржы свой двор; тут жа ў яго нарадзіўся сын, будучы Людовік XI, які заснаваў у Буржы ўніверсітэт, які праіснаваў да Французскай рэвалюцыі. У гэтым універсітэце выкладаў знакаміты юрыст Куяцый. Менавіта ў Буржы звярнуўся да вучэння Лютэра Жан Кальвін. У 1849 годзе ў Буржы праходзіў палітычны працэс Бланкі, Луі Блана, Распайля і іншых па справе аб майскім замаху 1848 года.
[правіць] Выбітныя мясціны
У Буржы захавалася шмат выдатных помнікаў сярэднявечнага мастацтва. Сусветнай славай карыстаецца кафедральны сабор св. Стэфана — адзін з найчыстых узораў гатычнага стылю, пабудаваны ў XIII стагоддзі ўсяго за паўстагоддзе, што па тых часах было вельмі сціснутым тэрмінам. Вітражы сабора — адны з лепшых па захаванасці і якасці выканання. У крыпце — пахавальня герцагаў Берыйскіх. У 1992 г. Буржскі сабор аб'яўлены помнікам Сусветнай спадчыны чалавецтва.
[правіць] Выбітныя ўраджэнцы
[правіць] Вонкавыя спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Бурж- Сайт горада
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтая зацемка па магчымасці варта замяніць больш дакладным. |