Горад Буск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Буск
Буськ
Герб
Герб
Busk city council.jpg
Ратуша г. Буска

Каардынаты: 49°58′00″ пн. ш. 24°37′00″ у. д. / 49.966667° пн. ш. 24.616667° у. д. (G) (O) (Я)49°58′00″ пн. ш. 24°37′00″ у. д. / 49.966667° пн. ш. 24.616667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
Плошча
3.84 км²
Насельніцтва (2006)
8,896 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3264
Паштовы індэкс
80500—80505
Афіцыйны сайт
Гарады-пабрацімы

Буск (Украіна)
Буск
Буск

Буск (укр.: Буськ) — горад ва Украіне, цэнтр Бускага раёна Львоўскай вобласці. Колішні горад Русі Бужск, сталіца Бужскага княства. Колькасць насельніцтва 8673 чал. (2001). Месціцца на правым беразе р. Заходні Буг, ля вусця р. Полтвы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўзгадваецца ў 1097, калі тут трымаў аблогу Давыд Ігаравіч кн. уладзіміра-валынскі. Але існуе меркаванне, што горад быў заснаваны значна раней і з'яўляўся цэнтрам племя бужан, згаданых у «Аповесці мінулых гадоў» — «Бужане зане седоша по Бугу». Назва горада ад ракі. На мысе, дзе рака Полтва ўпадае ў Заходні Буг захавалася гарадзішча плошчай каля 6 га.

У XIXII стст. Буск з'яўляўся цэнтрам Бужскага удзела, які ўваходзіў у склад Уладзіміра-Валынскага княства. У 10971113 Бускам валодаў Давыд Ігаравіч. Пасля яго смерці горад заставаўся цэнтрам удзела, і ім валодала шэраг князёў, у т.л. у 11231125 гг. вялікі князь кіеўскі Уладзімір Манамах.

У XIII — 1-ай пал. XIV стст. ён уваходзіў у Бэлзскі ўдзел Галіцка-Валынскага княства. Падчас татара-мангольскага нашэсця на Русь праз горад прайшоў Батый. У 1284 Буск быў абрабаваны і разбураны Целебугой. У 1349 горад у складзе часткі Галіцка-Валынскага княства трапіў пад уладу Польскага каралеўства і стаў цэнтрам павета Бэлзскага ваяводства.

У 1411 князь мазавецкі і бэлзскі надаў Буску магдэбургскае права, а ў 1506 жыхары горада дабіліся дазволу на дзейнасць воскабойні. Находзячыся на т.з. Чорным шляху, па якім праходзілі рэйды татараў, Буск на працягу XV ст. некалькі разоў падвяргаўся іх нападу. Спусташальныя набегі татараў мелі месца ў 1442, 1450, 1453, 1467 і 1498 гг., падчас якіх горад быў некалькі раз абрабаваны і спалены. Набегі не спыняліся і ў XVI ст. Так, у 1516 татары напалі на прадмесці горада і захапілі шмат палонных. Тое ж паўтарылася і ў 1549. У XVI ст. пасля шэрагу спусташальных татарскіх набегаў для засялення гэтага края былі запрошаныя «валохі», т.б. італьянцы, якія займаліся жывёлагадоўляй, вырабам сукна, бочкавых дошак і дрэўнага вугля, іншых драўляных вырабаў, сплавам лесу па Бугу і тым самым спрыялі ажыўленню рамяства і гандлю. У 1578 бускім мешчанінам Ларыёнам у горадзе быў заснаваны Бускі папяровы млын. На паперы, вырабленай на гэтам млыне, друкаваліся кнігі Івана Фёдарава ў Львове. У 1714 знесеная падчас паводкі, у канцы XVIII ст. адноўлены. Месца, дзе некалі размяшчаўся млын, жыхары дагэтуль завуць «папірняй».

У 1541 кароль і Вялікі князь Жыгімонт Стары пацвердзіў гораду магдэбургскае права.

Па дадзеных інвентара за 1578, у Буску былі 4 млыны і валюшня. Адно з значных месцаў займала рамесная вытворчасць. Тут налічвалася 4 шаўца, 3 каваля, 10 краўцоў, 12 кушняроў, 10 ткачоў, 6 півавараў, 3 бондара, 1 шорнік, 1 мечнік, 3 шапачнікі, 2 саладоўнікі, 1 цырульнік, 1 злотнік, 1 ганчар. Існавалі цэхі ткачоў, краўцоў і нейкія іншыя. Горад быў адным з цэнтраў гандлю ў рэгіёне, праводзіліся кірмашы.

У перыяд вайны 1648—1654 гг. Буск і яго наваколлі сталі месцам баёў паміж атрадамі Б. Хмяльніцкага і войскамі Рэчы Паспалітай. Падчас паходу 1655 ў Заходнюю Украіну казакі прыступам авалодалі горадам і разбурылі яго ўмацавання — гарадскія сцены і валы.

У канцы XVII ст. у наваколлях Буска сталі здабываць жалезную руду. З'явіліся «жалезныя кузні», а таксама арганізаваная вытворчасць шкла, паташу і вапны. Пачалася здабыча охры. У 1769 пабудавалі гарбарную мануфактуру, якая пасля пастаўляла абутак для войска Аўстра-Венгрыі.

У XVI—XVIII стст. Буск быў адным з прыкметных цэнтраў культуры і асветы на заходнеукраінскіх землях. Значную ролю ў гэтым гуляла Бускае брацтва, якое дзейнічала ў гэты перыяд. Пры ім існавала пачатковая школа з стараўкраінскай мовай выкладання. У сувязі з тым, што друкаваныя кнігі былі вельмі дарагімі, настаўнікі брацкіх школ займаліся іх перапісваннем. Захавалася кніга «Соборник цветоносный», перапісаная настаўнікам бускай школы Якавам Чайкай.

Буск звалі «Галіцыйскай Венецыяй». Рэкі Салотвіна, Ракітная, Рудная і Малдова, якія праходзяць праз горад, падзялялі яго на некалькі частак. Кожная частка мела свой назоў: Стары горад, Сярэдні горад, Новы горад і Ябланаўка. Да горада прылягалі прадмесці: на правым беразе Буга — Ліпабокі, Доўгі бок і Валяне, падзеленыя рэчышчамі багністых рэк Салотвіны і Ракітнай, а на левым беразе — Нямецкі бок і аддзеленае ад яго рэчышчам Полтвы Падзамча. Зносіны паміж цэнтрам горада і прадмесцямі падтрымлівалася праз грэблі і 68 мастоў і кладак з двух-трох дошак на высокіх палях.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 горад трапіў пад уладу Аўстра-Венгрыі. У 1772—1782 гг. горад быў цэнтрам дыстрыкту, у 17821789 гг. уваходзіў у склад Бродаўскай, у 1789—1867 гг. — Залачоўскай акругі, а ў 18671918 гг.— Каменска-Струмілаўскага ўезда. Хоць горад працягваў карыстацца магдэбургскім правам, усім распараджаўся былы стараста і арандатар Іосіф Мір, які захаваў правы арандатара і атрымаў ад аўстра-венгерскага ўрада тытул графа. У канцы XIX ст. правы графа Міра перайшлі да графа Бадэні.

У перыяд Першай Сусветнай вайны Буск некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі і вельмі пацярпеў ад ваенных дзеянняў. Пасля распаду ў лістападзе 1918 Аўстра-Венгрыі ўлада ва Усходняй Галіцыі, у т.л. і ў Буску, перайшла да Заходнеукраінскай Народнай Рэспублікі (ЗУНР). У ліпені 1919 горад занялі войскі Польшчы. 15 жніўня 1919 у Буск уступіла 1-ая Конная армія і была ўсталявана савецкая ўлада. У горадзе нахадзіўся штаб 1-ай Коннай арміі на чале з С. М. Будзёным.

Увосень 1920 горад зноў перайшоў пад уладу Польшчы. У 19211939 гг. ён з'яўляўся мястэчкам Каменска-Струмілаўскага ўезда Цярнопальскага ваяводства. Вялікая частка прадпрыемстваў у горадзе належала графу Бадэні і графіні Сукс.

У верасні 1939 у Буск увайшла Чырвоная Армія і зноў была ўсталявана савецкая ўлада. У 1940 Буск быў аднесены да катэгорыі гарадоў і стаў цэнтрам раёна Львоўскай вобласці. 1 ліпеня 1941 у горад увайшлі нямецкія войскі. 18 ліпеня 1944 Буск занялі войскі 1-га Украінскага фронту.