Горад Бяроза

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Бяроза


Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 52°33′00″ пн. ш. 24°58′00″ у. д. / 52.55° пн. ш. 24.966667° у. д. (G) (O) (Я)52°33′00″ пн. ш. 24°58′00″ у. д. / 52.55° пн. ш. 24.966667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Брэсцкая
Раён Бярозаўскі
Першае згадванне 1477
Ранейшыя назвы Бяроза-Картузская
Насельніцтва 29 357 чалавек (2009)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1643
Паштовы індэкс 225210
Бяроза (Беларусь)
Бяроза
Бяроза
Бяроза (Брэсцкая вобласць)
Бяроза
Бяроза

Бяро́за — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бярозаўскага раёна, на р. Ясельда. У 102 км ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская на лініі Брэст—Баранавічы. Насельніцтва 29,5 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Упершыню згадваецца з 1477 як вёска Слонімскага павета ВКЛ. З 1629 мястэчка. У 1648—1689 тут пабудаваны кляштар картэзіянцаў (іначай картузаў, адсюль колішняя назва горада Бяроза-Картузская), які за ўдзел манахаў у паўстанні 1831 года па загадзе царскіх уладаў быў зачынены і разабраны на будматэрыялы[1]. У Паўночную вайну (1700—1721) Бяроза разбурана. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Пружанскага павета. З 1921 у складзе Польшчы. У 1934 польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картузскі канцлагер — месца зняволення палітычных вязняў. З 1939 у БССР. З 1940 раённы цэнтр.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Ясельда». Дом паляўнічага «Смалярка».

[правіць] Культура

Беразоўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Троіцкі касцёл (1998)

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Беразоўскі картэзіянскі кляштар
  • Петра-Паўлаўская царква (1772)

Зноскі

  1. Юлія Дарашкевіч. Бяроза// Наша Ніва. 30 ліпеня 2008

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах