Горад Біржай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Біржай
Biržai
Герб
Герб

Каардынаты: 56°12′00″ пн. ш. 24°45′00″ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д. (G) (O) (Я)56°12′00″ пн. ш. 24°45′00″ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Часавы пояс

Біржай (Літва)
Біржай
Біржай

Біржай, Біржы (літ.: Biržai)— горад у паўночнай Літве, з'яўляюцца адміністрацыйным цэнтрам Біржайскага раёна Паневяжыскага павета.

Горад размешчаны за 201 км на поўнач ад Вільнюса, недалёка ад мяжы з Латвіяй. Праз горад праходзіць чыгунка1938 года) злучае з Паневяжысам. Насельніцтва горада складае каля 15 тыс. чалавек. Размешчаны на рэках Апашча і Аглуюна і на беразе возера Шырвена.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі варыянтаў паходжання назвы горада. Некаторыя лічаць, што назва ўтварылася ад літоўскага слова beržas, што перакладаецца як бяроза, некаторыя лічаць, што назву гораду дало месца на якім ён быў пабудаваны - biržė, месца вырубленага леса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац Тышкевічаў

Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1455 года, калі Казімір Ягелончык падараваў горад свайму сакратару Рыгору Фрыдконісу. Фрыдконіс памёр бяздзетным і горад перайшоў Радзівілам. Ва ўласнасці Радзівілаў горад знаходзіўся з 1492 года да смерці Багуслава Радзівіла ў 1669 годзе, калі горад перайшоў у нямецкую ўласнасць, як прыданае дачкі Багуслава. У 1589 годзе Біржай атрымаў магдэбургскае права. Горад вярнуўся ва ўласнасць Радзівілам у другой палове XVIII стагоддзя. Горад атрымаў развіццё дзякуючы гандлёваму шляху Рыга — Вільнюс.

Біржай быў значна зруйнаваны пад час паўночнай вайны. У 1701 годзе ў горадзе было заключана пагадненне паміж расійскім царом Пятром І і каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам Моцным аб сумесных дзеяннях супраць шведаў.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай, горад у 1794 годзе быў перададзены Тышкевічам.

З 1950 года Біржай — раённы цэнтр Літоўскай ССР, з 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]