Горад Бірштанас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Бірштанас
Birštonas
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 54°37′00″ пн. ш. 24°02′00″ у. д. / 54.616667° пн. ш. 24.033333° у. д. (G) (O) (Я)54°37′00″ пн. ш. 24°02′00″ у. д. / 54.616667° пн. ш. 24.033333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Літва
Часавы пояс UTC+2

Бірштанас (Літва)
Бірштанас
Бірштанас

Бірштанас (літ.: Birštonas) — горад у паўднёвай Літве, на правым беразе ракі Нёман. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Бірштанаскага гарадскога раёна Каўнаскага павета. Насельніцтва каля 4 тыс. чалавек.

[правіць] Гісторыя

Першыя згадкі аб Бірштанасе адносяцца да 1382 года, калі тут заснавалі паселішча крыжакі, а ў 1529 годзе паселішча атрымала гарадскія правы і герб. Пасля 1410 года паселішча ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Тут часта спыняліся вялікія князі літоўскія пад час каралеўскіх паляванняў у мясцовых лясах.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў Расійскай імперыі. У 1846 годзе тут былі адкрытыя крыніцы мінеральных вод, з гэтага часу паселішча атрымала значнае развіццё як курортны цэнтр.

Пасля Першай Сусветнай вайны горад увайшоў у склад Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У 1966 годзе Бірштанас пераўтвораны з пасёлка гарадскога тыпу ў горад. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

Крыніца мінеральнай вады

Бірштанас вядомы сваімі крыніцамі мінеральнай вады, вакол якіх пабудаваны санаторыі. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных прцэдураў.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах