Горад Валожын
| Горад
Валожын
Касцёл Св. Іосіфа ў Валожыне
|
Валожын — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Валожынскага раёна, на р. Валожынка. У 75 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, каля аўтастрады Мінск—Гродна. Насельніцтва 11,2 тыс. чал. (2007).
|
[правіць] Гісторыя
Вядомы з 14 ст. Паводле Хронікі Быхаўца, у 1440-я г. Валожын належаў невядомым з крыніц князям Валожынскім і быў канфіскаваны ў іх за ўдзел у змове супраць вял.кн. Казіміра Ягелончыка ў 1445 г. Каля 1450 г. Казімір Ягелончык даў Валожын віленскаму ваяводу Я. Манівідавічу, у 1484 г. — В. М. Вярэйскаму. У 1492 г. упершыню ўзгадваецца валожынскі касцёл. У пач. 16 ст. належаў С. В. Вярэйскай і яе мужу А. Гаштольду; у Валожыне дзейнічалі Спаская і Пятніцкая цэрквы. З 1549 г. уласнасць вял.кн. Жыгімонта Аўгуста, кіраўваўся дзяржаўцамі. З 1551 г. — мястэчка. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 г. у Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. У 1582 г. маёнтак Валожын — уласнасць вял.гетм. літоўскага М. Радзівіла Рудога. У 1614 г. вял.гетм.літоўскі К. Радзівіл прадаў Валожын з майнткам кашталяну менскаму і жамойцкаму А. Служку. У 1681 г. маршалак надворны Ю. Б. Служка занаваў у Валожыне касцёл і манастыр бернардынаў (зліквідаваны ў 1864), пры манастыры дзейнічала школа. У 1683 г. заснаванае праваслаўнае брацтва. З канца 17 ст. цэнтр староства. У пач. 18 ст. у Валожыне 107 двароў, 5 вуліц, 2 царквы, 2 касцёла. У 1710 г. узведзена драўляная вуніяцкая царкова. З 1738 г. Валожын уладанне князёў Чартарыйскіх, з кан. 18 ст. — Радзівілаў, Чартарыйскіх і Тышкевічаў. У 1790 г. у мястэчку 186 двароў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. у складзе Расійскай імперыі.
У 1806—1892 г. у Валожыне дзейнічала яўрэйская духоўная акадэмія (Валожынская ешыва).
З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр раёна ў складзе Баранавіцкай вобласці, з 20.9.1944 — у складзе Маладзечанскай вобласці, з 20.1.1960 — у складзе Мінскай вобласці.
[правіць] Дэмаграфія
[правіць] Эканоміка
Аснову эканомікі складаюць прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Валожын».
[правіць] Культура
Валожынскі краязнаўчы музей.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Валожынскі палац Тышкевічаў
- Валожынскі касцёл святога Іосіфа
- Валожынская царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены
- будынак Валожынскай ешывы (1806)
- гарадская забудова (пач. 20 ст.)
[правіць] Вядомыя асобы
- Стары Улас (У. П. Сівы-Сівіцкі; 1865—1939), беларускі пісьменнік
- Дыяна Арбеніна
- Юзаф Беркман
- Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова, беларуская актрыса
- Хаім Салавейчык, галоўны равін Брэста, выбітны тлумачальнік Талмуда
[правіць] Літаратура
- Воложин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
- Воложин // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: Энциклопедия. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 312 с. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0432-7.
[правіць] У Сеціве
| Валожынскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады | Валожын | |
| Гарадскія пасёлкі | Івянец | |
| Сельсаветы | Багданаўскі с/с • Валожынскі с/с • Вішнеўскі с/с • Гародзькаўскі с/с • Дорскі с/с • Залескі с/с • Івянецкі с/с • Пральніцкі с/с • Пяршайскі с/с • Ракаўскі с/с • Сакаўшчынскі с/с • Узбалацкі с/с • Яршэвіцкі с/с | |
| Пассаветы | Івянецкі п/с | |
| Скасаваныя сельсаветы |
Бабровіцкі с/с • Забрэзскі с/с • Падбярэзскі с/с • Сугваздаўскі с/с |
|