Горад Ван
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
|
||||||||||
|
|
||||||||||
|
Ван на Вікісховішчы
|
Ван (турэцк.: Van), горад ва ўсходняй Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ван. Размешчаны на ўсходнім беразе возера Ван. Назва горада паходзіць ад армянскага ван — сяло, паселішча. 360 тыс. жыхароў (2008).
Узнік у І тыс. да н.э. Да VI ст. да н.э. пад назвай Тушпа сталіца дзяржавы Урарту. Да I ст. да н.э. значны горад Старажытнай Арменіі. У 364 разбураны войскамі сасанідскага цара Шапура II. У Х ст. ў складзе Васпураканскага царства. 3 1022 пад уладай Візантаі, пасля — сельджукаў. У 2-й пал. XIV ст. двойчы разбураны войскамі Цімура. 3 XVII ст. пад уладай Турцыі. У I сусветную вайну 1914-18 армянскае насельніцтва Вана выселена і знішчана турэцкімі ўладамі.
У горадзе харчовая, цэментная прамысловасць. Чыгуначная станцыя.
Літаратура [правіць]
- Ван // БелЭн у 18 т. Т. 3. - Мн., 1996.