Горад Вараждзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вараждзін (харв.: Varaždin, ням.: Warasdin, лац.: Varasdinum, венг.: Varasd) — горад на паўночным захадзе Харватыі. Размешчаны ў 81 км на поўнач ад Заграба, на рацэ Драва. Адміністрацыйны цэнтр Вараждзінскай жупаніі. Па дадзеных на 2011 год насельніцтва горада складае 47.055 чалавек; па дадзеных на 2001 год яно налічвала 49.075 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя раскопкі даказваюць, што паселішча існавала тут яшчэ ў часы рымлян. Першая пісьмовая згадка пра горад адносіцца да 1181 года. У 1209 годзе харвацка-венгерскі кароль Андраш II дае Вараждзіну - першаму гораду ў Харватыі - грамату вольнага каралеўскага горада.

У 1756-1776 гг. ў часы Марыі-Тэрэзіі з'яўляўся сталіцай Харватыі. У гэты час будуюцца шматлікія палацы, якія захаваліся да гэтага часу і якія даюць права гораду называцца «музеем барока пад адкрытым небам». У 1776 годзе горад ў пажары згарэў практычна дашчэнту. Сталіца была перанесена ў Заграб.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час Вараждзін - буйны культурны і прамысловы цэнтр Харватыі. Тут размешчаны буйны малаказавод «Віндыя», вядомая тэкстыльная фабрыка «Вартэкс», якая дала назву і аднайменнай футбольнай камандзе першай лігі.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]