Горад Веліж
| Адзін з удзельнікаў працуе з гэтым тэкстам.
Калі ласка, не праўце цяпер, каб пазбегнуць канфлікту правак. Пакідайце ўклад на старонцы размоў.
Гэту старонку апошні раз правіў удзельнік Rymchonak (размовы | уклад) 47 дзён таму. (абнавіць) |
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
Веліж (руск.: Велиж) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Веліжскага раёна і Веліжскага гарадскога паселішча Смаленскай вобласці. Насельніцтва 7326 чалавек (2010). Заснаваны ў 1536 годзе. Размешчаны на рацэ Заходняя Дзвіна, у 134 км ад Смаленска на трасах Р133 Смаленск — Невель і Р131 Веліж - Сенькава, 93[2] км ад чыгуначнай станцыі Рудня. Адлегласць ад Віцебска па аўтадарозе Р112 — 87 км.
Змест |
[правіць] Паходжанне назвы
Па версіі беларускага географа В.Жучкевіча назва горада паходзіць ад старажытнай назвы ракі: Велья — «вялікая», так у старажытнасці называлася вярхоўе Заходняй Дзвіны[3],[4]. Версія пацвярджаецца існаваннем паселішчаў Велішчы, Прывелле, Завелле, якія ляжаць на гэтай рацэ. Форма Веліж звычайная для беларускіх назваў, утвораных ад назваў рэк: Усяж, Бусяж, Тонеж і інш[5].
[правіць] Гісторыя
[правіць] Веліж у складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай[6]
Упершыню ўпамінаецца ў "Хроніцы Быхаўца": у 1-й палове 15 стагоддзя горад падпарадкоўваўся ўладзе вялікага князя Вітаўта, які прызначыў намеснікам у Веліжы пінскга князя Юрыя Носа. Горад з'яўляўся цэнтрам аднайменнай воласці. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500-1503 адышоў да Масквы. У 1522 годзе віцебскі намеснік спрабаваў яго адваяваць. У 1536 годзе паводле загаду маскоўскіх улад тут пабудаваны замак з 9 вежамі. Рускія летапісцы падцвярджаюць факт пабудовы наступнай фразай:
| …а прежде в том месте Литовский город бывал. |
Гэты год лічыцца афіцыйнай датай заснавання.
У Інфлянцкую вайну (1558-1583) у 1580 войскі канцлера Я.Замойскага ўзялі замак і горад "чрез подане добровольное". Паводле Ям-Запольскага перамір'я 1582 зноў у складзе ВКЛ. 20 сакавіка 1585 года горад атрымаў магдэбургскае права, меў герб: у блакітным полі залаты крыж, пад якім знаходзіўся аголены меч. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1647-1657 у 1655 годзе захоплены расійскімі войскамі. Паводле Андросаўскага перамір'я 1667 застаўся ў складзе Расіі, у 1678 вернуты ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі.
[правіць] Веліж у складзе Расійскай імперыі
Горад быў уключаны спачатку ў склад Пскоўскай, затым у Полацкай губерні Віцебскай правінцыі, а з 1804 г. у складзе Віцебскай губерні (гл.Веліжскі павет).
21 верасня 1781 Кацярына II даравала гораду новы герб.
У 1799 годзе ў горадзе было 689 дамоў, 7 уніяцкіх цэркваў (3 каменныя, 4 драўляныя), 2 мураваныя касцёлы, 3 млыны, народнае вучылішча. У 1802 годзе гораду быў нададзены статус павятовага цэнтра.
У 1860 годзе ў горадзе былі 1322 дамы, з іх — 17 мураваныя; 10 цэркваў, з іх — 3 драўляныя.
Кастрычнік 1861 г — пажар знішчыў большую частку горада. У 1871 годзе было 11 цэркваў, 9 сінагог, 1 касцёл. У 1886 г. парваслаўных — 12103 чалавекі, каталікоў — 234, іудзеяў — 5070 (пры агульнай колькасці жыхароў — 17405).
У 1891 годзе ў горадзе было 2033 драўляных і 154 мураваных дамоў, 67 прамысловых прадпрыемстваў (1279 рабочых). Агульная колькасць насельніцтва — 18367 чалавек. Вакол горада было 4 прадмесці — Усвяцкае, Тарапецкае, Віцебскае і Смаленскае[7].
- Горад на старых фотаздымках
[правіць] Веліжская справа[8]
Веліжская справа — судовы працэс у 1821-1835 гг. па ілжывым абвінавачванні групы яўрэяў у рытуальным забойстве 3-гадовага хлопчыка. З-за недахопу доказаў справа ў Віцебскім губернскім судзе была спынена, але ў 1825 годзе па настаянні ўлад адноўлена. На падставе ілжэсведчанняў былі арыштаваны 42 чалавекі. У 1835 годзе паводле Дзяржаўнага савета справу спынілі, абвінавачаныя былі апрыўданыя, ілжэсведкі сасланы ў Сібір. Галоўную ролю ў выкрыцці нагавору адыграў М.С.Мардвінаў, старшыня дэпартамента грамадзянскіх і духоўных спраў Дзяржаўнага савета. Пад уражаннем Веліжскай справы М.Ю.Лермантаў напісаў п'есу "Іспанцы".
[правіць] Веліж у складзе БНР і БССР
25 сакавіка 1918 горад Веліж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У лістападзе 1918 г. у раёне ўспыхнула антысавецкае паўстанне. 15 лістапада паўстанцы захапілі горад. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Веліж увайшоў у склад Беларускай ССР, быў цэнтрам павета («падраёна») Віцебскага раёна[9]. Аднак 16 студзеня ў Маскве было прынята рашэнне аб уключэнні горада ў склад РСФСР.
[правіць] Веліж у складзе РСФСР
19 лютага 1920 г. Віцебскі губрэўкам абвясціў аб зняцці ваеннага становішча. 28 студзеня 1921 г. быў зацверджаны народна-гаспадарчы план: будаўніцтва лесазавода і чыгуначнага моста пра Дзвіну. 1921-22 гг. пачалі працаваць 3 спіртзаводы, маслабойны завод і лесазавод. Праведзена электрафікацыя. Была створана міліцыя (400 чалавек). Паводле актаў за перыяд 1928-1938 гг. у Веліжы было расстраляна 468 чалавек з 3500 рэпрэсаваных, у тым ліку наркам земляробства БССР І.З.Зіноўеў.
[правіць] Веліж у гады гітлераўскай акупацыі
Па дадзеных надзвычайнай камісіі ад 5 жніўня 1944 года, 19391 веліжанін прапаў без вестак, былі расстраляныя, павешаныя, закатаваныя, жыўцом спаленыя і замардаваныя голадам. 2059 чалавек былі выгнаныя ў рабства. За перыяд з 1941 па 1945 год у войска болю закліканы 15686 веліжан, 11272 з іх не вярнуліся з фронту. У канцы студзеня 1942 г нацысцкія захопнікі па-зверску знішчылі Веліжскага гета, у якім жыўцом згарэлі больш за 2 тысячы яўрэяў.
20 верасня 1943 часткі 4 ударнай арміі вызвалілі горад[10].
[правіць] Веліж у складзе Расійскай Федэрацыі
[правіць] Планіроўка
Агульная працягласць вуліц Веліжа складае 54,85 км, з іх 24,45 км - з асфальтабетонным пакрыццём.
На вялікім баку горада 27 кварталаў, 51 вуліца і завулкаў.
На малым баку - 21 квартал - 28 вуліц і завулкаў[11].
[правіць] Эканоміка
- Веліжскі лясгас
- Веліжская друкарня
- "Веліжмэбля"
- ААТ "ВЕЛІЖЛЁН"
- "Веліжагратранс"
- Веліжскае ДРБУ[12]
[правіць] Адукацыя і культура
- 2 сярэднія агульнаадукацыйныя школы
- 2 установы дадатковай адукацыі
- Дом дзіцячай творчасці і спартыўная школа
- 5 муніцыпальных дзіцячых садоў і 1 праваслаўны
- прафесійнае вучылішча
- дзіцячая школа мастацтваў
- Дом вольнага часу, дзіцячая і дарослая бібліятэкі
- 3 аўтаклубы[13].
[правіць] Веліжскі гісторыка-краязнаўчы музей
Даваенны музей знаходзіўся ў будынку ратушы. Сучасны створаны ў 1986 годзе. Грамадскую раду па яго стварэнні ўзначаліў М.Ф.Карпоўскі. Музей знаходзіцца на плошчы Дзяржынскага ў аднапавярховым будынку ХІХ стагоддзя (належыў А.М.Кісялёву). Мае наступныя раздзелы:
- Мастацка-этнаграфічны
- Археалагічны
- Гістарычны
- Ваенны
Дырэктар — Качуліна Ліна Аляксандраўна.
[правіць] Транспарт
Рэгулярнымі аўтобуснымі маршрутамі злучаны з Віцебскам, Смаленскам, Санкт-Пецярбургам.
Чыгунка адсутнічае, бліжэйшая станцыя Рудня — 93 кіламетра.
З 1945 года пачалося будаўніцтва вузкакалейкі. У 1947 яна пачала функцыянаваць. Належала Веліжскаму леспрамгасу. Мела агульную працягласць 78 км., асноўная магістраль да Мяздрэні — 38 км. Станцыі: Веліж, Паланея, Люкаўцы, Галоддзе. Працавала 128 чалавек. У 1995 годзе спыніла сваё існаванне. Захаваліся рэйкавыя ўчасткі да Галадні - 30 км, таксама 6-я галіна — 7 км.
У 1888 годзе ў Веліжы працавалі дзве параходныя кампаніі, а першыя параходы з'явіліся на год раней. У 1890 г. было перавезена 147 тыс.куб. метраў грузаў. Рэгулярныя рэйсы з Віцебскам пачаліся ў 1891 годзе. У 1990-я рачная гаспадарка прыйшла ў заняпад.
Грамадскі транспарт, акрамя таксі, адсутнічае.
[правіць] Дэмаграфія
| Год | Насельніцтва |
|---|---|
| 1897 | 12.201 |
| 1931 | 9.900 |
| 1959 | 8.000 |
| 1968 | 9.000 |
| 1979 | 8.900 |
| 1989 | 9.100 |
| 1992 | 9.200 |
| 2002 | 8.343 |
| 2006 | 7.807 |
| 2009 | 7.392 |
[правіць] Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Андрэй Ануфрыевіч Бембель, беларускі скульптар
- Майсей Залманавіч Бераў, беларускі кінадакументаліст
- Юрка Віцьбіч, беларускі грамадскі дзеяч
- Канстанцін Васілевіч Забароўскі, Герой Савецкага Саюза
- Міхаіл Аркадзевіч Керзін, беларускі-расійскі мастак (працаваў у 1918-23 гг.)
- Макс Захаравіч Пенсон, савецкі яўрэйскі фотамастак
- Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў, беларускі мастак (працаваў у 1919-22 гг.)
[правіць] Галерэя
- Сучасны Веліж
Зноскі
- ↑ http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Географический энциклопедический словарь (Географические названия). — М. "Советская энциклопедия" 1989, С.95
- ↑ [Кірыл Ладуцька. http://www.belarustime.ru/print/belarus/culture/history/df4bb11705563671.html] // «Беларусь Сегодня», В поисках утраченного. 05.02, 13.49
- ↑ Алесь Карлюкевіч. Знічкі Памежжа: Веліж // «Голас Радзімы» № 9 (3177), 12 сакавіка 2010.
- ↑ Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е.М. 2001. [1]
- ↑ Валерый Грынявецкі Веліж // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. –688 с.: іл. С. 400. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)
- ↑ Вяліж//Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С.143
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 478 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- ↑ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? //150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1
- ↑ http://gorod.velizh.ru/ul.php - Гісторыя назваў вуліц Веліжа (руск.)
- ↑ http://www.admin.smolensk.ru/rayon/velij/viz3.shtml - Сайт Веліжа (руск.)
- ↑ http://gorod.velizh.ru/spisok.php - Сайт Веліжа (руск.)
- ↑ Агульныя звесткі пра Веліж http://www.gorod.velizh.ru(руск.)
| Гарады Смаленскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Смаленск | |
| Іншыя гарады | Веліж | Вязьма | Гагарын | Дзямідаў | Дзяснагорск | Дарагабуж | Духаўшчына | Ельня | Пачынок | Раслаўль | Рудня | Сафонава | Сычоўка | Ярцава | |