Горад Вернігеродэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Вернігеродэ
Wernigerode
|
||||||||||||||||||||
|
|
Вернігеродэ (ням. Wernigerode) — горад у Германіі ў федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт.
[правіць] Агульныя звесткі
Насельніцтва, у 2001 г. складала 34863, да чэрвеня 2004 г. скарацілася да 34521 чал.
Плошча: 125,17 км ²
[правіць] Гістарычная даведка
Першае селішча на месцы Вернігеродэ з'явілася ў перыяд высечкі лясоў (IX - XII ст.) Па сведчанні хронікі 1566 года «Варінгероде» існавала ўжо ў 938 годзе. Першае пісьмовае згадванне аб Вернігеродэ сустракаецца ў дакументах 1121 года, калі граф Адальберт з Хаймара пад Хільдэсхаймам абраў Вернігеродэ для сваёй рэзідэнцыі. Адначасова ён пачаў будаваць крэпасць - папярэднік цяперашняга замка.